
Спектакль “Хатыня” пройдзе ў Барысаве!
9 кастрычніка Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пакажа спектакль “Хатыня” ў Барысаве на пляцоўцы Палаца культуры імя М. Горкага ў рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца”.
“Код памяці: ад сэрца да сэрца” – праект Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, які праходзіць цягам XXXIII тэатральнага сезона і прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Праект накіраваны на фарміраванне павагі да памяці абаронцаў Айчыны, беражлівых адносін да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа ў навучэнцаў сярэдніх школ і гімназій г.Мінска.
У межах праекта запланаваныя паказы спектакляў “Хатыня” і “Альпійская балада”, сустрэчы з артыстамі тэатра, інтэрактыўна-пазнавальныя праграмы Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск”. Дыялог пакаленняў і часоў праз тэатральнае мастацтва ў праекце “Код памяці: ад сэрца да сэрца” дазваляе дакрануцца да гісторыі і захаваць памяць аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемствы праекта:
25 кастрычніка 2024г. – прагляд спектакля “Хатыня” навучэнцамі сярэдняй школы №154 Маскоўскага раёна г.Мінска, а таксама навучэнцамі ДУА “Гімназія №12г. Мінска”, і творчая сустрэча гледачоў са стваральнікамі спектакля.
22 лістапада 2024г. – прагляд спектакля “Вечар” педагагічным складам і бацькамі навучэнцаў ДУА “Гімназія №12г. Мінска”.
29 лістапада 2024г. – прагляд спектакля “Хатыня” навучэнцамі школ Першамайскага раёна г.Мінска і інтэрактыўна-пазнавальная праграма Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск”.
10 снежня 2024г. – прагляд спектакля “Альпійская балада” навучэнцамі школ Завадскога раёна г.Мінска і творчая сустрэча гледачоў са стваральнікамі спектакля.
23 студзеня 2025г. – прагляд спектакля “Альпійская балада” навучэнцамі школ Савецкага раёна г.Мінска і інтэрактыўна-пазнавальная праграма Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск”.
19 лютага 2025г. – прагляд спектакля “Хатыня” навучэнцамі школ Фрунзенскага раёна г.Мінска.
21 лютага 2025г. – прагляд спектакля “Альпійская балада” педагагічным складам і бацькамі навучэнцаў ДУА “Гімназія №12 г.Мінска”.
21 сакавіка 2025г. – прагляд спектакля “Хатыня” педагагічным складам і бацькамі навучэнцаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, а таксама педагагічным складам БДПУ ім.М.Танка, і творчая сустрэча гледачоў са стваральнікамі спектакля.
17 красавіка 2025г. – прагляд спектакля “Альпійская балада” навучэнцамі школ Ленінскага раёна г.Мінска і інтэрактыўна-пазнавальная праграма Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск”.
25 красавіка 2025г. – прагляд спектакля “Хатыня” педагагічным складам і бацькамі навучэнцаў ДУА “Гімназія №12г. Мінска”.
16 мая 2025г. – прагляд спектакля “Хатыня” навучэнцамі школ Кастрычніцкага і Партызанскага раёнаў г.Мінска і інтэрактыўна-пазнавальная праграма Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск”.
9 кастрычніка Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пакажа спектакль “Хатыня” ў Барысаве на пляцоўцы Палаца культуры імя М. Горкага ў рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца”.
8 мая ў 18:00 спектакль “Альпійская балада” пройдзе для студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца”.
7 мая, напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, РТБД прадставіць спектакль “Хатыня” на пляцоўцы Ліцэя імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ.
17 красавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца праект “Код памяці: ад сэрца да сэрца”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбыўся паказ спектакля “Хатыня”, прысвечаны 82-й гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь, з удзелам прадстаўнікоў партыі “Белая Русь”.
19 лютага ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбыўся праект “Код памяці: ад сэрца да сэрца”.
19 лютага ў РТБД у рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца” адбудзецца прагляд спектакля “Хатыня” навучэнцамі школ Фрунзенскага раёна г. Мінска.