Конкурс сучасных
беларускіх п’ес “Другая дзея”
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі праводзіць Конкурс сучасных беларускіх п’ес “Другая дзея”, прысвечаны 30-годдзя тэатра.
П’есы, якія патрапяць ў шорт-ліст конкурсу, прэзентуюцца ў фармаце сцэнічных чытанняў і эскізаў на вялікай сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Апошні дзень падачы заявак – 31 снежня 2021 года.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць анкету аўтара і п’есу ў фармаце тэкставага дакумента альбо спасылкі на электронны адрас cbdrr@yandex.ru .
У анкеце павінны быць наступныя дадзеныя:
- прозвішча, імя, імя па-бацьку;
- месца і дату нараджэння;
- месца жыхарства;
- кантакты для сувязі (эл.пошта, нумар тэлефона).
У конкурсе могуць прыняць удзел асобы з беларускім грамадзянствам ці відам на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, незалежна ад іх месца пражывання.
Этапы правядзення конкурсу:
- Кастрычнік–снежань – прыём п’ес;
- Студзень – адбор п’ес журы;
- Люты – фарміраванне шорт-ліста і абвяшчэнне пераможцаў;
- Сакавік–май – прэзентацыя тэкстаў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Шаноўныя драматургі, дасылайце нам вашыя п’есы, мы іх прачытаем з пяшчотай і любоўю.