Паказ урыўкаў з кнігі “Ніколі не забудзем”
Прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Удзельнікі падлеткавай майстэрні “Гуляем у тэатр” пад кіраўніцтвам артыста Канстанціна Воранава зладзілі паказ урыўкаў з кнігі “Ніколі не забудзем”, прысвяціўшы яго 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
“Ніколі не забудзем” – гэта кніга расказаў беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны.
“За гады акупацыі вы бачылі і перажылі такое, аб чым людзі будуць успамінаць стагоддзямі. Вы бачылі самых лютых ворагаў чалавецтва і па меры сваіх сіл змагаліся з імі… Гэта такія падзеі, аб якіх нельга забыць. Яны павінны абавязкова ўвайсці ў будучую кнігу. Няхай кожны з вас, рабяты, напіша пра тое, што яго найбольш усхвалявала, што засталося ў памяці на ўсё жыццё”.
Гэтыя словы пісаў беларускі пісьменнік Янка Маўр у газеце ў 1946 годзе, звяртаючыся да дзяцей і падлеткаў, якія бачылі вайну сваімі вачам. Гэтая старонка ў газеце фактычна і стала пачаткам нараджэння кнігі “Ніколі не забудзем”.
Сёння маладое пакаленне беларусаў успамінае словы сваіх аднагодкаў, дзяцінства якіх супала з цяжкім і трагічным часам вайны, каб ніколі не забыць…
Расказы чытаюць: Аляксандр Бараноўскі, Ганна Бабко, Астап Палескі-Бастун, Паліна Вараб’ёва, Ганна Камянкова, Варвара Сяргеева, Вікторыя Фралова