Ніколі не забудзем - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Ніколі не забудзем

Прысвячаецца 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Відэапраект “Ніколі не забудзем” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі – гэта прысвячэнне памяці і подзвігу людзей, якія прайшлі праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці і падлеткі – удзельнікі майстэрні “Гуляем у тэатр” – чытаюць урыўкі з кнігі “Ніколі не забудзем” і вершы пра вайну.

“Ніколі не забудзем” – кніга расказаў беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны. Працуючы над тэкстамі, дзеці ўважліва вывучалі гістарычны кантэкст, вучыліся разумець пачуцці і думкі тых, хто жыў у той няпросты час.

Чытанне ўрыўкаў з кнігі “Ніколі не забудзем” – глыбокае эмацыйнае перажыванне, уклад у захаванне гістарычнай памяці, умацаванне духоўнай і культурнай сувязі пакаленняў, а таксама даніна павагі тым, хто змагаўся за мір і свабоду.

Кіраўнікі праекта і майстэрні “Гуляем у тэатр”: Канстанцін Воранаў і Надзея Цвяткова.

РТБД