О ЧЕМ ГОВОРЯТ РТБДети?
снежань 2018–студзень 2019
Асцярожна, шмат пяшчоты і мілаты! Выкарыстоўваць — дазіравана.
З 24.12.2018 па 7.01.2019 мы загадвалі розныя тэатральныя і калятэатральныя словы дзеткам нашых супрацоўнікаў. У большасці сваёй яны ведаюць тэатр знутры — калідоры, грымёрныя пакоі, працэс стварэння спектакляў і г.д. Гледачы павінны былі адгадаць словы, якія тлумачылі РТБДзеці (пераможцаў, дарэчы, чакалі прыемныя сюрпрызы). Спадзяемся, што гэта быў не апошні падобны праект, таму далучайцеся да нашых сацсетак (спасылкі ёсць унізе на старонцы) і сачыце за навінамі!