
РТБДом: анлайн на вакацыях
Рэтраспектыву спектакляў розных гадоў глядзіце ў праекце “РТБДом”!
“РТБДом заўсёды там, дзе ты”
Ці згодныя вы, што каронавірус змяніў наша жыццё? Што ён вымусіў кожнага з нас перагледзець, што каштоўна для кожнага з нас?
Мы ў РТБД упэўніліся ў гэтым практычна адразу! І зразумелі, што наша месца – побач з нашымі гледачамі. У любой кропцы света, ў любы момант і ў любым выглядзе. Таму і з’явіўся праект РТБДом, які прынёс спектаклі РТБД розных часоў у хаты, кватэры нашых гледачоў.
Для нас гэта стала добрай традыцыяй, таму мы не спыняемся і пряцягваем паказваць розныя спектаклі з відэаархіва тэатра.
Бо РТБДом заўсёды там, дзе яго глядач!
Рэтраспектыву спектакляў розных гадоў глядзіце ў праекце “РТБДом”!