Тэатральная арка - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Тэатральная арка

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі на працягу амаль 10 год актыўна супрацоўнічае з МГА «Тэатра» і французскай тэатральнай асацыяцыяй «Demain le Printemps» (Францыя), якое ў сваю чаргу з’яўляецца афіцыйным партнёрам РТБД і здзяйсняе значную дапамогу ў рэалізацыі дадзенага праекта.
«Тэатральная арка» – сумесная франка-беларуская шматгадовая праграма супрацоўніцтва РТБД і МГА «Тэатра».

Яе мэтамі з’яўляюцца: 

  • наладжванне сяброўскіх адносін паміж артыстамі, творчымі калектывамі і аб’яднаннямі розных краін;
  • абмен прафесійным досведам, сумеснае правядзенне майстар-класаў, семінараў, канферэнцый, фестываляў тэатральнага мастацтва;
  • арганізацыя гастроляў;
  • рэалізацыя сумесных творчых праектаў.

Напрамкі дзейнасці праграмы:

  • міжнародная гастрольна-канцэртная дзейнасць,
  • адукацыйная – майстар-класы па акцёрскаму майстэрству TEATRO BOX,
  • творчая – стварэнне сумесных праектаў – Тэатральныя замалёўкі,
  • грамадская – папулярызацыя беларускай і французскай культуры – TEATRO CLUB,
  • культурна-асветніцкая – майстр-класы для франка-гаворачых студэнтаў.

МАЙСТАР-КЛАСЫ

Тэатральная арка

У гэтым праекце прымаюць удзел як прафесійныя акцёры, так і студэнты, якія хочуць адкрыць для сябе рускую тэатральную школу, заснаваную на спадчыне К.С.Станіслаўскага, В.І.Няміровіча-Данчанкі, В.Э.Меерхольда і М.А.Чэхава. Штогод МГА «Театро» ў супрацоўніцтве з французскай тэатральнай асацыяцыяй «Demain le Printemps» арганізуе ў Беларусі, на базе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі дзевяцімесячны майстар-клас для еўрапейскіх студэнтаў, а таксама розныя стажыроўкі за мяжой і тэатральныя паказы, тым самым спрыяючы ўмацаванню супрацоўніцтва паміж рознымі краінамі і папулярызацыі іх культурнай спадчыны.

ТЭАТРАЛЬНЫЯ ЗАМАЛЁЎКІ

Тэатральная арка

Вынік франка-беларускай творчасці ў форме канцэрта-«капусніка», падчас якога акцёрам МГА «Тэатро» і «Demain le Printemps» прадстаўляецца магчымасць выступіць на галоўнай сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з аўтарскімі вакальнымі, танцавальнымі і драматычнымі нумарамі.

TEATRO CLUB

Тэатральная арка

Штомесячны вечар аматараў тэатральнага мастацтва і франкафоннай культуры, дзе можна пабачыць найлепшыя спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і тэатральныя замалёўкі МГА «Тэатро» , а таксама ў нефармальнай абстаноўцы пагутарыць з акцёрамі, рэжысёрамі ды іншымі прадстаўнікамі сферы мастацтва, знайсці сяброў сярод франкафонаў і франкафілаў.

TEATRO BOX

Тэатральная арка

Шэраг бясплатных інтэрактыўных майстар-класаў разнастайнай тэматыкі для ўсіх жадаючых, падчас якіх удзельнікам прапаноўваецца бліжэй пазнаёміцца з асновамі акцёрскага майстэрства тэатральнай школы, заснаванай на спадчыне К.С.Станіслаўскага, В.І.Няміровіча-Данчанкі, В.Э.Меерхольда і М.А.Чэхава. Вядуць майстар-класы выбітныя дзеячы мастацтв Беларусі і Францыі.

РТБД