Тэатральны рэзананс - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Тэатральны рэзананс

Тэатральны рэзананс

“Тэатральны рэзананс: сустрэчы-сунастройкі на спектаклі РТБД” – гэта серыя сустрэч-практык, прысвечаных падрыхтоўцы не да спектакля, а сябе да сустрэчы са спектаклем.

Мы не разбіраем сюжэт і не знаёмім з гісторыямі стварэння. Замест гэтага мы ствараем прастору, дзе вы зможаце:

  • Увайсці ў тэатральную залу не толькі фізічна, але і эмацыйна;
  • Знайсці ўласныя асноўныя матывы, якія рэзаніруюць з тэмай пастаноўкі;
  • Усвядоміць унутраныя вобразы і перажыванні, каб спектакль загучаў для кожнага асабіста і глыбока.

Гэты праект для вас, калі вы:

  • Адчуваеце, што спектакль – гэта люстэрка, у якое хочацца зазірнуць глыбей.
  • Жадаеце не проста “паглядзець”, а пражыць гісторыю.
  • Шукаеце новы, асэнсаваны досвед у тэатры, які кранае асабіста вас.
  • Гатовыя сустракацца з творам і з самім сабой.

Як праходзяць сустрэчы?

Спектакль пачынаецца ў 19:00, а ваш працэс – у 17:45. Менавіта тады мы запрашаем вас на 60-хвілінную сунастройку. Праз камбінацыю практык, разважанняў і дыялогу з прафесійным куратарам вы:

  • Расшыфруеце код сваёй асабістай “гульні” – якія ролі, стратэгіі і мапы вы выкарыстоўваеце ў жыцці;
  • Сустрэнецеся з той часткай сябе, якая больш за ўсё жадае быць праяўленай падчас спектакля;
  • Атрымаеце доступ да асабістых Сілы і рэсурсаў;
  • Створыце ўнутраны “ключавы запыт”, з якім увойдзеце ў залу, што дазволіць кожнаму дыялогу і павароту сюжэта знаходзіць свой адказ у вашай тэатральнай душы.

Што вы атрымаеце?

  • Магчымасць пражыць спектакль, а не паглядзець яго.
  • Ключ да разумення матываў сваёй асобы і “тэатральнай душы”.
  • Асабістага гіда ў свет твора, які падорыць новы, непаўторны досвед.
  • Падарунак – аўдыямедытацыю для працягу самадаследавання пасля тэатральнага вечара (новы спектакль – новыя сустрэча і тэма – новы падарунак).

Далучыцца да Тэатральнага рэзанансу проста:

  • Першы крок: Набыць квіток на спектакль (сунастройка не ўключае кошт уваходнага квітка).
  • Другі крок: Забраніраваць месца на сустрэчу-сунастройку, напісаўшы куратарцы праекта Жанне Гурынай (@gurina.coach у інстаграм, альбо +375 44 765 11 93 у вайбер). 

Кошт удзелу – 60 бел.руб. (аплата адбываецца на рахунак тэатра).

Бліжэйшыя даты сустрэч:

  • 4 студзеня 2026 г., 17:45 – 18:45 (перад спектаклем “Махляры”);
  • 17 студзеня 2026г., 17:45 – 18:45 (перад спектаклем “Вар’ятка”).

Колькасць месцаў на сунастройку абмежаваная.

Узроставыя рэкамендацыі: 18+.

Давайце разам зробім тэатр месцам сустрэчы з сабой. 

“Тэатральны рэзананс” ужо чакае менавіта вас!

РТБД