Чытанне п’есы
Жанр: нуарная гісторыя
Аўтар: Канстанцін Сцешык
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
Два сябры выходзяць ноччу з дому ў пошуках цыгарэт. Гэтым сябрам – за пяцьдзесят. Па дарозе яны сустракаюць дзіўных людзей, якія таксама чамусьці не спяць. Чым скончыцца гэты праменад і пра што на самой справе думаюць героі?
Канстанцін Сцешык – беларускі драматург, чые тэксты неаднаразова траплялі ў шорт-лісты драматургічных конкурсаў і фестываляў («Любімаўка», «Рэмарка», «Еўразія», «WriteBox» і г.д.). Яго п’есы былі апублікаваны ў зборніках, пастаўлены ў Беларусі і за мяжой. У сакавіку 2022 года п’еса “Камень дурасці” была пастаўлена ў РТБД.
П’еса “Сябра мой” увайшла ў пазаконкурсную праграму фестывалю маладой драматургіі “Любімаўка-2021”.
Чытка п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на рускай мове.
Ролі выконваюць:
Канстанцін Воранаў
заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева
Максім Брагінец
Уладзіслаў Віленчыц
Вераніка Буслаева