Праект Цэнтра беларускай драматургіі
“Рэтраспектыва”
Сяргей Гіргель
Сталіца Эраўнд
сцэнічнае чытанне п'есы
ІНФАРМАЦЫЯ
ІНФАРМАЦЫЯ
Рэжысёр: Сцяпан Краўчук
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
Чытанне адбудзецца ў межах праекта «РЭТРАСПЕКТЫВА».
«Рэтраспектыва» – праект Цэнтра беларускай драматургіі, падчас якога адбудуцца чытанні п’ес 1990-х, 2000-х і 2010-х гадоў. Драматургі заўсёды прапаноўваюць актуальныя для свайго часу праблематыку, герояў і формы тэкстаў. Экспрэс-рэтраспектыва дазваляе ўбачыць як адрозненні, так і падабенства п’ес розных гадоў. На працягу некалькіх месяцаў са сцэны прагучаць тэксты Алены Паповай, Сяргея Гіргеля і Аляксандра Савухі.