ПРАЕКТ ЦБД і РТБД
Надар Думбадзэ, Гіга Лордкіпанідзэ
Я, бабуся,
Іліко і Ларывон
чытанне п'есы
У рамках праекта “Сучасная класіка”
Чытанне п’есы ў рамках праекта «Сучасная класіка»
Цэнтр беларускай драматургіі і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашаюць на тэатралізаванае чытанне п’есы «Я, бабуся, Іліко і Ларывон» Н. Думбадзэ і Г. Лордкіпанідзэ.
«Я, бабуся, Іліко і Ларывон» – знакаміты раман Надара Думбадзэ, надрукаваны ўпершыню ў 1960 годзе. Грузінскі каларыт і сакавіты гумар адразу пераносяць у сонечную Імерэцію. Падлетак Зурыко часам спрачаецца з бабуляй, сябруе са старэйшымі Іліко і Ларывонам, патроху пазнаючы дарослае жыццё. Здавалася б, выдатная гісторыя сталення, але дзеянне адбываецца ў 1941 годзе – як раз тады, калі прыходзіць вайна.
Ролі выконваюць:
заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева,
Арсеній Луцкі,
Максім Брагінец,
Арцём Курэнь,
Ганна Семяняка,
Максім Карасцялёў,
Дзяніс Аўхарэнка,
Юлія Лазоўская
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.
Пераклад: Андрэй Макаёнак
Рэжысёр: Алена Зміцер
Мастак: Марына Алекна
Працягласць: 1 г. 45 хв. без антракту
Узроставыя абмежаванні: 12+