
Увага! Змены ў часе працы касы тэатра
Шаноўныя гледачы!
Тэатр пераходзіць на зімовы расклад працы.
Шаноўныя гледачы!
Тэатр пераходзіць на зімовы расклад працы.
Традыцыйна напачатку новага месяца РТБД абнаўляе свой відэарэпертуар, каб у вас была магчымасць паглядзець ці перагледзець свае любімыя спектаклі.
1 і 2 кастрычніка 2024 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць спектакль “Камень дурасці” ў рамках III Міжнароднага Ціхаакіянскага тэатральнага фестывалю на сцэне Прыморскага тэатра моладзі (Уладзівасток).
2 кастрычніка а 18 гадзіне Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю Яўгеніі Бачыла “Беларускія рэжысёры: Барыс Луцэнка”.
12 верасня 2024 года спектакль “Карней” будзе паказаны на сцэне Брэсцкага тэатра лялек у рамках XXVIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа”.
З 3 па 14 верасня адкрыты набор для дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў у тэатральную майстэрню “Гуляем у тэатр”! У XXXIII сезоне заняткі будуць праходзіць у дзвюх узроставых групах.
У новым “сезоне пазнанняў” РТБД працягвае добрую традыцыю – знаёміць вас са сваімі спектаклямі не толькі непасрэдна ў тэатры, але і ў відэафармаце.
“Сезон пазнанняў” – пад такой назвай новы XXXIIІ тэатральны сезон стартуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. 20 жніўня спектаклем-хітом “Шлюб з ветрам” РТБД запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да працэсу пазнанняў.
Сябры!
Нават на сваіх вакацыях РТБД не пакідае вас без #сапраўдныхэмоцый і любімых спектакляў! З 15 ліпеня па 31 жніўня вы зможаце паглядзець спектаклі-пераможцы гэтага тэатральнага сезона. Спектаклі, якія атрымалі знакавыя ўзнагароды на розных фестывалях: “Пачупкі” і “Камень дурасці”.