
Майстар-класы РТБД у Шанхаі!
29 лістапада і 3 снежня ў рамках Восеньскага фестывалю і Кітайскага Шанхайскага міжнароднага фестывалю мастацтваў у Шанхаі прайшлі майстар-класы ад РТБД. Як гэта было – у нашай фотасправаздачы!




29 лістапада і 3 снежня ў рамках Восеньскага фестывалю і Кітайскага Шанхайскага міжнароднага фестывалю мастацтваў у Шанхаі прайшлі майстар-класы ад РТБД. Як гэта было – у нашай фотасправаздачы!

Юлія Гружэўская стала пераможцам у намінацыі “Найлепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра драмы” за ролю Барбары ў спектаклі “Заручыны” на VIII Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.

Новы праект “Тэатральны рэзананс” – гэта серыя сустрэч-практык, прысвечаных падрыхтоўцы не да спектакля, а сябе да сустрэчы са спектаклем.

27 лістапада адбыўся першы паказ спектакля “МАЙ ХОМЛЭНД” у рамках Восеньскага фестывалю і Кітайскага Шанхайскага міжнароднага фестывалю мастацтваў!

У новым выпуску аўдыяпадкаста “Сэнс: да і пасля” Жанна Гурына стварыла для кожнага гледача асабісты інструмент — медытацыю-сунастройку на спектаклі РТБД.

26 лістапада ў 18:00 Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю “Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан”, якая пройдзе ў рамках цыкла лекцый пра беларускіх рэжысёраў другой паловы ХХ стагоддзя.

UPD: Шаноўныя гледачы!
Звярніце ўвагу, з 18 па 28 лістапада 2025 года каса тэатра працуе з 12:00.

23 лістапада 2025 года паказ вечара гарадскіх камедый “Заручыны” пройдзе ў рамках VIII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.

З 25 лістапада па 7 снежня 2025 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўпершыню пакажа свае спектаклі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.