7 сакавіка ў рамках тэатральнай гасцёўні – акардэаніст Уладзімір Федарук! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

7 сакавіка ў рамках тэатральнай гасцёўні – акардэаніст Уладзімір Федарук!

7 сакавіка ў 18:15 РТБД і БДПУ імя М. Танка прадстаўляюць музычны падарунак да Міжнароднага жаночага дня. У рамках тэатральнай гасцёўні перад спектаклем “Заручыны” грае акардэаніст Уладзімір Федарук!
7 сакавіка ў рамках тэатральнай гасцёўні – акардэаніст Уладзімір Федарук!

У рамках доўгатэрміновага дагавора аб супрацоўніцтве Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка падрыхтаваў для гледачоў спектакля “Заручыны” музычны падарунак да Міжнароднага жаночага дня. У холе тэатра будзе граць акардэаніст Уладзімір Федарук.

Уладзімір Федарук – акардэаніст, саліст ансамбляў “Фестываль” і “Лепрыконсы”, магістр педагагічных навук, старшы выкладчык кафедры музычна-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ. Уладзімір Федарук з’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў, а таксама аўтарам вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, рэпертуарных зборнікаў, навуковых артыкулаў, п’ес для акардэона, аранжыровак і перакладанняў.

Чакаем вас 7 сакавіка ў 18:15 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Уваход  – па квітках на спектакль.

РТБД