Набор у майстэрню “Гуляем у тэатр” адкрыты! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Набор у майстэрню “Гуляем у тэатр” адкрыты!

Ідзе новы набор дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў у тэатральную майстэрню “Гуляем у тэатр”!

З 5 па 28 верасня 2025 года праходзіць набор у трэці сезон творчай пляцоўкі “Гуляем у тэатр”, дзе ўдзельнікі могуць пазнаёміцца з тэатральнай магіяй і раскрыць сябе з дапамогай гульні ў тэатр.

Майстэрня стане для дзяцей месцам, дзе можна не проста ўбачыць цікавыя і захапляльныя гісторыі на сцэне, але і самому стаць стваральнікамі міні-спектаклей. Месцам, поўным добразычлівасці і цеплыні, месцам, дзе нараджаецца сапраўднае сяброўства і рэалізуюцца яскравыя ідэі.

Развіццё прафесійных акцёрскіх навыкаў і ўяўлення, разбор матываў паводзін персанажаў і пастаноўка спектакляў – усё гэта дапаможа ўдзельнікам падлеткавай групы не толькі раскрыць свае творчыя здольнасці, але і папрацаваць над навыкамі выступлення на публіцы і пашырыць свой кругагляд.

Выкладчыкамі майстэрні з’яўляюцца акцёры РТБД! Набор адбываецца ў групы:

  • для дзяцей ад 6 да 10 гадоў (майстар – Надзея Цвяткова);
  • для падлеткаў ад 11 да 18 гадоў (майстар – Канстанцін Воранаў).

У праграме творчай майстэрні:

  • Майстар-класы па акцёрскім майстэрстве;
  • Заняткі па сцэнічным маўленні і пластыцы;
  • Гульнявыя трэнінгі, якія развіваюць памяць, увагу, уяўленне і фантазію; 
  • Арт-тэрапія;
  • Эстэтычнае выхаванне, чытанне літаратуры, навучанне прыгожаму і трапнаму валоданню беларускай мовай, вывучэнне гісторыі тэатра;
  • Праца над эцюдамі: развіццё фантазіі і ўвагі, умення імправізаваць;
  • Праца на сцэне: разбор матываў паводзін персанажаў, асваенне дэкарацый, уменне карыстацца рэквізітам;
  • Пастаноўка спектакляў.

Мы дапамагаем кожнаму дзіцяці і падлетку праявіць сябе, раскрыць свой творчы патэнцыял і не баяцца выступаць на публіцы.

Умовы:

  • Да ўдзелу ў майстэрні запрашаюцца дзеці і падлеткі ад 6 да 18 гадоў;
  • Досвед і ўменні не маюць значэння;
  • Заняткі праводзяцца ў групах 10-15 чалавек 1 раз на тыдзень:
    – група 6-10 гадоў: нядзеля, 14:00-16:00;
    – група 11-18 гадоў: нядзеля, 16:00-18:00.
  • Кошт 1 сустрэчы (2 гадзіны) – 40 р. 4 ці 5 сустрэч на месяц. Аплата за заняткі адбываецца аднаразова за месяц. 

Афіцыйныя дакументы аб дзейнасці майстэрні:
ПАЛАЖЭННЕ аб дзейнасці майстэрні;
ДАГАВОР ДАЛУЧЭННЯ.

Набор адбываецца з 5 па 28 верасня 2025 года. Каб падаць заяўку на ўдзел у майстэрні неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы ТУТ.

Далучайцеся да нашай творчай майстэрні!

Пытанні можна задаць па тэлефонах: +375 44 534 27 22 (Надзея Цвяткова), +375 29 698 15 96 (Канстанцін Воранаў).

РТБД