Юлія Гружэўская – лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі!
Юлія Гружэўская стала пераможцам у намінацыі “Найлепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра драмы” за ролю Барбары ў спектаклі “Заручыны” на VIII Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.

23 лістапада 2025 года вечар гарадскіх камедый “Заручыны” прайшоў у рамках VIII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.
Спектакль “Заручыны” рэжысёра Святланы Навуменка – гэта дзве гісторыі заручын і два спектаклі ў адзін вечар. У цэнтры ўвагі – маладыя дзяўчыны, якія чакаюць свайго шчасця… Хлопцы, для якіх шлюб – спосаб вырашыць асабістыя праблем… І бацькі, якія безумоўна жадаюць найлепшага для сваіх красуль, хоць і клапоцяцца за лёс дачок па-рознаму…
Шчыра віншуем з перамогай актрысу Юлію Гружэўскую!




