Спектакль “Заручыны” – удзельнік Нацыянальнай тэатральнай прэміі! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Спектакль “Заручыны” – удзельнік Нацыянальнай тэатральнай прэміі!

23 лістапада 2025 года паказ вечара гарадскіх камедый “Заручыны” пройдзе ў рамках VIII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.
Спектакль “Заручыны” – удзельнік Нацыянальнай тэатральнай прэміі!

Заручыны” – гэта дзве гісторыі заручын і два спектаклі ў адзін вечар. У цэнтры ўвагі – маладыя дзяўчыны, якія чакаюць свайго шчасця… Хлопцы, для якіх шлюб – спосаб вырашыць асабістыя праблемы… І бацькі, якія безумоўна жадаюць найлепшага для сваіх красуль, хоць і клапоцяцца за лёс дачок па-рознаму…

Святлана Навуменка: “Гэтым праектам мы жадаем звярнуць увагу тэатральнай публікі на нацыянальную беларускую драматургію і асабліва аднаактовыя п’есы, якія незаслужана, на наш погляд, сышлі калісьці “ў цень”. Мы жадаем, каб кожны глядач з першых хвілін знаходжання ў тэатры адчуў сябе мінчанінам таго часу. У спектаклі – аўтэнтычныя тэксты, пластыка, многа вакалу, які выконваецца ўжывую, а яшчэ ў камедыях працуюць самыя маладыя акцёры тэатра разам з вопытнымі майстрамі сцэны.”

Гратэск і сакавіты гумар, эксклюзіўныя песні на вершы Янкі Купалы, яскравыя пластыка і харэаграфія, надзвычайныя сюжэты і персанажы, блытаніна і падман – усё дзеля шчаслівага выбару дзвюх маладых.

РТБД