Спектакль "Вечар": паказы у Шанхаі
5 і 6 снежня 2025 года на сцэне “Theatre Young” у Шанхаі адбыліся паказы спектакля “Вечар”. Фотаздымкі – у нашай падборцы!

Спектакль “Вечар” прайшоў у рамках Восеньскага фестывалю і Кітайскага Шанхайскага міжнароднага фестывалю мастацтваў. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі першы раз за сваю гісторыю прадставіў свае спектаклі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Трое старых – пазнавальныя героі Васіль, Ганна і Гастрыт – жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя Сонца, Неба, Зямлі ды старога радыё. Смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства застаецца актуальнай і ў нашыя часы.
Бліжэйшы паказ спектакля “Вечар” на сцэне РТБД – 14 студзеня 2026 года.
Фота: Theatre Young


