Вынікі V Міжнароднага фестывалю Марціна МакДонаха (Перм, Расія) - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Вынікі V Міжнароднага фестывалю Марціна МакДонаха (Перм, Расія)

Сябры! У нас цуд-навіна!
Дзелімся з вамі прыемнымі для нас вынікамі V Міжнароднага тэатральнага фестывалю Марціна МакДонаха, дзе РТБД прадставіў спектакль "Калека з вострава Інішман".

Гран-пры фестывалю – спектакль РТБД “Калека з вострава Інішман”.
“Лепшая мужчынская роля”Арцём Курэнь (за ролю Калекі Білі)
“Лепшая мужчынская роля другога плана” прысуджана Максіму Брагінцу (за ролю Малыша Бобі)

Фота: Вадзім Балакін

Віншуем нас! Думаем, гэта выдатная нагода, каб бліжэйшы паказ спектакля правесці разам у нашай утульнай зале.

28 кастрычніка а 19-тай гадзіне чакаем вас!

Квіткі, як звычайна, можна набыць на нашым сайце.

РТБД