Мы знайшлі для вас некалькі спектакляў и мерапрыемстваў, на якія яшчэ можна паспець набыць квіткі ці зарэгістравацца:
– Гісторыю пра тое, як захаваць міласэрнасць і чалавечы гонар у жудасных і бесчалавечных абставінах, глядзіце 21 чэрвеня на спектакле “Альпійская балада”, а гісторыю жыхароў вёскі Хатынь, якія жылі з прадчуваннем бяды, на спекталке “Хатыня” 2 ліпеня.
– Містычная трагікамедыя “Махляры” 27 чэрвеня і 11 ліпеня прапаноўвае паддацца ідэі бязлітаснага падману, якая становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай.
– 9 ліпеня тэатр працягне серыю паказаў спектакляў-хітоў на пляцоўках Мінска і прадставіць два спектаклі ў адзін вечар – вечар гарадскіх камедый “Заручыны” – на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў.
– Правесці вечар на камедыях “Адамавы жарты”, “Мудрамер” і “Тэсты для дарослых” можна 30 чэрвеня, 4 ліпеня, 8 і 9 ліпеня.
– Даведацца пра творчасць рэжысёра і драматурга Валерыя Маслюка прапаноўваем 25 чэрвеня ў праекце Цэнтра беларускай драматургіі “Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя”.
Чакаем вас на мерапрыемствах Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі!