Андрэй Лабчэўскі – кампазітар, музыка, кіраўнік ансамбля “Dilizhans-jazz”. Андрэй Лабчэўскі напісаў музыку для спектакля “Заручыны”, а ў гэты вечар піяніст разам з гледачамі стане сутворцам гарадской культуры Мінска канца XIX – пачатку XX стагоддзяў.
“Заручыны” – гэта дзве гісторыі заручын і два спектаклі ў адзін вечар. Маладыя дзяўчыны, якія чакаюць свайго шчасця… Хлопцы, для якіх шлюб – спосаб вырашыць асабістыя праблемы… І бацькі, якія, безумоўна, жадаюць найлепшага для сваіх красуль, хоць і клапоцяцца за лёс дачок па-рознаму. Гратэск і сакавіты гумар, эксклюзіўныя песні на вершы Янкі Купалы, яскравыя пластыка і харэаграфія, надзвычайныя сюжэты і персанажы, блытаніна і падман – усё дзеля таго, каб маладыя зрабілі шчаслівы выбар.
Чакаем вас 9 ліпеня ў Цэнтральным Доме афіцэраў. Дзверы ў тэатральную гасцёўню адчыняюцца ў 18:30.
Уваход у театральную гасцёўню – па квітках на спектакль. КВІТКІ яшчэ можна паспець набыць на нашым сайце.