Андрэй ДАБРАВОЛЬСКІ - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

АНДРЭЙ
ДАБРАВОЛЬСКІ

Андрэй ДАБРАВОЛЬСКІ

Нарадзіўся 20 сакавіка 1974 г. у г. Жодзіна Мінскай вобласці.

На працягу 1991-1995 гг. працаваў у Народным тэатры г. Жодзіна на пасадзе загадчыка пастановачнай часткі.

З 1997 па 2002 гг. з’яўляўся студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, атрымаў спецыяльнасць ”Рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін“ (майстэрня В. Анісенкі).

З 1999 па 2001 гг. узначальваў Народны тэатр г. Жодзіна.

З 2003 па 2004 гг. працаваў выкладчыкам тэатральных дысцыплін у Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

У РТБД працуе з 2001 г.

У 2012 годзе Андрэй Дабравольскі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

фотагалерэя

ВІдэавізітоўка

РТБД