МАКСІМ
ПАНІМАТЧАНКА
Нарадзіўся 22 ліпеня 1980 г. у Мінску.
Скончыў у 1997 г. тэатральны ліцэй на базе СШ № 136. У тым жа годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры, які скончыў у 2002 г. па спецыяльнасці ”Рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін“.
У РТБД працуе з 2001 г.
3 снежня 2002 г. адбыўся рэжысёрскі дэбют – сумесна з Веранікай Буслаевай паставіў спектакль ”Скарб“ (аўтар В.Такарчук), у якім сыграў ролю Амоса.
“Заручыны” паводле твораў А. Валодзьскага і А. Чужыніна (пастаноўка Святланы Навуменка) – Жлоба
“Камень дурасці” К. Сцешыка (пастаноўка Дзмітрыя Зіміна) – Саша
“Карней” па матывах твораў У.Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) – Мікола
“Мудрамер” М. Матукоўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Залівака
“Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Хлам
“Сірожа” Ю. Чарняўскай (рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў) – Камендант
“Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Варона
“Дзед” В. Паніна (рэжысёр Дзяніс Паршын) – Рабочы
“Ліфт” (рэжысёр Галіна Чарнабаева) – Ігар
“Сіндром Медэі” Ю.Чарняўскай (рэжысёр Кацярына Аверкава) – Ян
“Тры Жызэлі” А. Курэйчыка (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Колька
“Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” Д.Багаслаўскага (пастаноўка Шаміля Дыйканбаева) – Альберт
”Кругі раю“ (аўтар і рэжысёр Святлана Навумека) – прадстаўнік улады
”Чарнобыльская малітва“ С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Валерый Анісенка)
”Партрэт“ М.В.Гогаля (рэжысёр А.Гарцуеў) – Партрэт
”Раскіданае гняздо“ Я. Купалы (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Старац
”Дажыць да прэм’еры“ М. Рудкоўскага (пастаноўка Паўла Харланчука) – Інструктар
”Адвечная песня“ Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Сын
”Нямое каханне“ (аўтар і рэжысёр Ігар Сігоў) – Палюбоўнік
”Містэр Розыгрыш“ С. Кандрашова (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Віктар
”Сталіца Эраунд“ С. Гіргеля (пастаноўка Сары Токінай) – Кунцэвіч
”Кантракт“ Ф. Вэбэра (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Фелікс
”Стомлены д’ябал“ С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – 1-я райская птушка
”Макбет“ В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Барон Рос
”Рычард“ В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – 1-ы забойца
”Балада пра Бландою“ С. Кавалёва (пастаноўка Уладзіславы Паржэцкай) – Рычард
”Толькі дурні сумуюць“ спектакль-прыпавесць паводле п’есы Д. Альмагора (Ізраіль) (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёры-дыпломнікі Андрэй Дабравольскі і Ганна Арыніч-Анісенка) – Рабі Шмельке, Беал Шэм Тоў
”Песні ваўка“ В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Клык
”Нязломны рыцар“ М. Вайтышкі (пастаноўка Вітаўта Грыгалюнаса) – Рыцар
”Каласнікі“ А. Шчуцкага (пастаноўка Вітаўтаса Грыгалюнаса і Андрэя Шчуцкага) – Джэры
”Понцій Пілат“ А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Вершнік Капоній
”Хрустальны туфлік“ Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Дырыжор, Паж, Настаўнік бою
”Валянціна“ А. Вампілава (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія) – Пашка
”Майстар галадання“ Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Вартаўнік ІІ
”Кароль Лір“ В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Эдмунд
”Чорны квадрат“ М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Пшэк
”Жанчыны Бергмана“ М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Здань
”Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей“ У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Лямзік
”П’емонцкі звер“ А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Філіп
”Кабала святош“ (”Мальер“) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Захарыя Муарон
”Шлях у Царград“ З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Шчэпан Малы, Чырвоная маска, Музыкант, Сведка “Б”
”Іванаў“ А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Львоў
”Неба ў дыяментах“ па матывах твораў А. Чэхава (сцэнарый і пастаноўка Паўла Адамчыкава) – Юнак
”Каласы пад сярпом тваім“ паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Корчак
”Раман + Юлія“ Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Доктар
”Калі скончыцца вайна“ П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Пятро
Ролі ў Цэнтры беларускай драматургіі:
”Хлам“ М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Філіп.
Незалежныя праекты:
”Георг Бюхнер. Танец мечты“ Вольфганга Хэнча (рэжысёр Т.Навумава), 2013