МАКСІМ
РАТОМСКІ

Нарадзіўся 21 студзеня 2004 года ў горадзе Віцебск.
Скончыў Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “акцёр тэатра і кіно” ў 2023. Кіраўнік курса – А.Л. Маханькаў.
Працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску (2021-2023, 2025).
У РТБД працуе з 2025 г.
“Гісторыя двух сабак” Я. Конева (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Алег Пятровіч
“Залатое сэрцайка” (аўтар і рэжысёр – Святлана Навуменка) – Воўк
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа:
“Доктар філасофіі” Б. Нушыча (рэжысёр – Міхась Краснабаеў) – Юнак
“Восем закаханых жанчын” Р. Тама (рэжысёр – Уладзімір Савіцкі) – Мужчына Катрын
“Вытанчаны падман” па п’есе «Гульцы» М. Гогаля (рэжысёр – Андрэй Жыгур) – Швохнеў
“Дзеці. Вёрсты” А. Казюханава паводле творчасці Якуба Коласа (рэжысёр – Інэс Амамі) – Лабановіч, Баранкевіч
“Як воўк мамай быў” В. Ткачова (рэжысёр – Вячаслаў Грушоў) – Цяля
“Фанцікі” па п’есе “Смешныя грошы” Р. Куні (рэжысёр – Андрэй Жыгур) – Дэвенпорт
“Выбар” А. Дударава (рэжысёр – Канстанцін Ганчароў) – Аляшкевіч
фотагалерэя


