Наталія
Саламаха

Нарадзілася 15 мая 1981 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.
Вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1998-2003, кіраўнікі курса – В. М. Раеўскі, Ф.С. Варанецкі, Л. М. Давідовіч, В.Я. Кашчэеў) па спецыяльнасці “акцёрскае мастацтва”.
Працавала актрысай у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску (1999-2022).
У РТБД працуе з 2025 г.
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа сыграла больш за 60 роляў, у тым ліку:
“Чорная панна Нясвіжа” А. Дударава (рэжысёр – Віталь Баркоўскі) – Барбара Радзівіл
“Пунсовыя ветразі” А. Грына (рэжысёр – Міхась Краснабаеў) – Асоль
“Вішнёвы сад” А.Чэхава (рэжысёр – Юрый Лізянгевіч) – Аня
“Шагал …Шагал” Ул. Драздова (рэжысёр – Віталь Баркоўскі) – Волечка
“Кракаўскі студэнт” Г. Марчука (рэжысёр – Валерый Анісенка) – Марыя
“Муж і жонка” А. Фрэдры (рэжысёр – Юрый Лізянгевіч) – Юстыся
“О-ля-ля” М. Камалеці (рэжысёр – Юрый Лізянгевіч) – Брыджыт
“Дзіўная місіс Сэвідж” Д. Патрыка (рэжысёр – Юрый Пахомаў) – Флорэнс
“Ветрагоны” У. Галубка (рэжысёр – Уладзімір Савіцкі) – Фрося
“Млын” А. Дударава (рэжысёр – Юрый Пахомаў) – Місюсь
“Папялушка” Ш. Пяро (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Гартэнзія
“Шэрая шыйка” В. Ткачова (рэжысёр – Вячаслаў Грушоў) – Ліса
“Кацярына Іванаўна” Л. Андрэева (рэжысёр – Рыд Таліпаў) – Лізы
“Васа” М. Горкага (рэжысёр – Рыд Таліпаў) – Наталія
“Пёс белага вострава” А. Дударава (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Еўдакія
“Шукаем тэнара” К. Людвіга (рэжысёр – Міхась Краснабаеў) – Дзіяна
“Псіхааналітык для псіхааналітыка” Д. Балыка (рэжысёр – Сяргей Кулікоўскі) – Светачка
“Вераб’іная ноч” паводле У. Караткевіча (рэжысёр – Міхась Краснабаеў) – жонка Грынкевіча
“Дарагая Памэла Кронкі” Д. Патрыка (рэжысёр – Антон Грышкевіч) – доктар
“За двума зайцамі…” М. Старыцкага (рэжысёр – Міхась Краснабаеў) – Галя
“Леанарда?” Э. Флізара (рэжысёр – Аляксандр Марчанка)
“Дажыць да прэм’еры” М. Рудкоўскага (рэжысёр – Сяргей Кулікоўскі) – Вера
“Вельмі простая гісторыя” М. Ладо (рэжысёр – Юрый Лізянгевіч) – Даша