
Які такі "Патоп"?
Бліжэйшыя паказы спектакля
Кемлівая Вавёрка, рамантычны Кабанчык і Кароўка-ласаўка не проста жывуць і крочаць па свеце, а шчыра, з цеплынёй і клопатам аб іншых пакаленнях ставяцца да прыроды і наваколля.
“А які такі “патоп”?” – спытаеце вы. Вавёрка, Кабанчык і Кароўка ўжо чакаюць вас у новым экалагічным спектаклі РТБД, каб распавесці аб усіх тонкасцях і “тлустасцях” беражлівых адносін да месца, у якім мы ўсе жывём. Будзе не толькі пазнавальна і карысна, а і весела, яскрава і па-сяброўску, з гульнямі, жартамі і загадкамі.
УВАГА! Будзьце асцярожныя, вашы дзеткі пасля спектакля могуць пачаць самі сартыраваць смецце.
Жанр: экаспектакль
Рэжысёр-пастаноўшчык: Вераніка Буслаева
Сцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый Саламонаў
Кампазітар: Міхаіл Абухаў
Відэакантэнт: Аляксей Ладышаў
Узроставыя рэкамендацыі: 6+
Прэм’ера: 8 ліпеня 2025 года
Працягласць: 1 г. без антракту
РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ

Юлія
ГРУЖЭЎСКАЯ
Вавёрка

Дар'я
ЛАЗАРЧЫК
Вавёрка

Сцяпан
КРАЎЧУК
Кабанчык

Фёдар
ПЯСЕЦКІ
Кабанчык

Ганна
ЛЕБЕДЗЕВА
Кароўка

Наталія
САЛАМАХА
Кароўка
ВОДГУКІ
Цудоўны і жывы спектакль на тэму экалогіі. Сюжет невясёлы, але і смешных момантаў дастаткова. У кожнага героя свой непаўторны характар. РТБД – як заўсёды таленавіта!
Прекрасная постановка, которая с юмором, бережно учит детей заботиться о природе. После постановки дочка с энтузиазмом хлопала и побежала поздороваться со всеми героями: Вавёркай, Кабанчыкам и Кароўкай.
- Что ты поняла после просмотра?
- Что нужно заботиться о природе, помогать ей, убирать за собой мусор.
Цікава, пазнавальна, душэўна!
ПАКІНУЦЬ ВОДГУК
Усе водгукі на нашым сайце праходзяць мадэрацыю, таму з’яўляюцца на сайце не адразу, а праз нейкі час.







