ЮЛІЯ
ГРУЖЭЎСКАЯ

Нарадзілася 31 жніўня 2000 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці.
З 2017г. вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на курсе М. М. Кірычэнкі (спецыяльнасць “акцёр драматычнага тэатра і кіно”), з 2019г. – на курсе С. М. Кавальчыка (спецыяльнасць “акцёрскае мастацтва – музычны тэатр”). Скончыла БДАМ у 2022 годзе.
З 2023 года працуе ў РТБД.
У 2025 годзе стала пераможцам у намінацыі “Найлепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра драмы” за ролю Барбары ў спектаклі “Заручыны” на VIII Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.
“Адамавы жарты” (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр – Святлана Навуменка) – Марыся
“Вось я і прыйшла!” Д. Хармса (пастаноўка Аляксандра Бародкі) – Старая 3
“Заручыны” паводле твораў А. Валодзьскага і А. Чужыніна (пастаноўка Святланы Навуменка) – Барбара
“Ладдзя роспачы” У. Караткевіча (пастаноўка Святланы Навуменка) – Жанчына
“Май хомлэнд” (праект Цэнтра беларускай драматургіі)
“Мудрамер” М. Матукоўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Нюра
“Памінальная малітва” Р. Горына (рэжысёр – Юрый Пахомаў) – Шпрынца
“Хам” Э. Ажэшкі (праект Цэнтра беларускай драматургіі) – Сялянка
“Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай (рэжысёр – Аляксандр Бародка) – Марыся
“Я, бабуля, Іліко і Іларыён” Н. Думбадзэ (рэжысёр – Юрый Пахомаў) – Мэры
“Які такі “патоп”?” В. Буслаевай (рэжысёр – Вераніка Буслаева) – Вавёрка
“Забалоцце”Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Шлюб з ветрам” Я.Карняга і К.Аверкавай (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Пачупкі”Я.Карняга і К.Аверкавай (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Сірожа” Ю. Чарняўскай (рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў) – Дзеушка Таня
Спектаклі ў “Альфа-тэатры”:
“Лепшая палавінка мяне” – Жанна
“Начныя забавы” – Вольга
Спектаклі ў тэатры “Тэрыторыя мюзікла”:
“Чараўнік ізумруднага горада” (пастаноўка А. Грыненка) – Элі, дзяўчынка з Канзаса


