Таццяна МАРХЕЛЬ - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

ТАЦЦЯНА
МАРХЕЛЬ

народная артыстка Беларусі

Таццяна МАРХЕЛЬ

Нарадзілася 19 студзеня 1939  года ў в. Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1957–1959 гг. працавала медыцынскай сястрой у Медсанчастцы МТЗ г. Мінска.
У 1959–1963 гг. вучылася ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Пад час вучобы сыграла ў спектаклі ”Егер“ паводле А. Чэхава (пастаноўка В. Галіны).
У 1963–1966 гг. працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
З 1966 па 1967 год працавала ў Дзяржаўным тэатры для дзяцей і юнацтва Казахстана, г. Алма-Аты.
З 1967 па 1970 год працавала ў Магілёўскім драматычным тэатры.
У 1970–1986 гг. працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску.
У 1987–1993 гг. працавала ў Тэатры-студыі кінаакцёра.

1989 г. – прымала ўдзел у запісу першага альбома рок-гурта ”Уліс“ – ”Краіна доўгай белай хмары“.

Таццяна Мархель прадстаўляла Беларусь на міжнародных фальклорных фестывалях у Вільні, Таліне, Маскве, Адэсе, Польшчы, ЗША ды іншых краінах.

У спектаклі ”Чарнобыльская малітва“ гучаць беларускія народныя песні ў яе выкананні, якія яна запісала ад сваёй маці Веры Кірылаўны ў вёсцы Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна.

Яе творчасці прысвечаны дакументальныя фільмы: ”І мацярынскі чуецца напеў“ (1984), ”Вось такі лёс“ (1994) і інш.

Узнагароды

1978 г. – Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. 
1984 г. – атрымала званне ”Заслужаная артыстка БССР“. 
1999 г. – узнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 
2004 г. – ўзнагароджаная медалём Фр. Скарыны за значны асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства. 
2011 г. – атрымала званне ”Народная артыстка Беларусі“.
2014 – узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую творчую дзейнасць, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва.
2017 г. – Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прызы

1994 г. – лаўрэат Міжнароднага конкурса радыёспектакляў ”Суздаль-94“ у Суздалі. 
2001 г. – Прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі ”Залаты Віцязь“ (г. Тамбоў). 
2001 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю на фестывалі Нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску (за ролю Інгрыд у спектаклі ”Жанчыны Бергмана“); 
2002 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю на фестывалі ”Славянскія тэатральныя сутрэчы“ ў Бранску (за ролю Інгрыд у спектаклі ”Жанчыны Бергмана“); 
2003 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю на I Міжнародным тэатральным форуме ”Залаты Віцязь“, г. Масква (за ролю Інгрыд у спектаклі ”Жанчыны Бергмана“); 
2005 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю на VII Міжнародным тэлевізійна-тэатральным фестывалі ”Гэты Дзень Перамогі…“, г. Масква (роля Паліны ў спектаклі ”Трыбунал“ А.Макаёнка); 
2008 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю на Міжнародным фестывалі ”Тэатр. Чэхаў. Ялта“, г. Ялта (за ролю Інгрыд у спектаклі ”Жанчыны Бергмана“). 
2012 г. – Пераможца рэспубліканскага конкурсу ”Жанчына года“ у намінацыі ”Жанчына-легенда 2012“.

фотагалерэя

ІНТЭРВ'Ю І матэрыялы СМІ

ВІдэавізітоўка

РТБД