Віктар БАГУШЭВІЧ - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

ВІКТАР
БАГУШЭВІЧ

Віктар БАГУШЭВІЧ

Нарадзіўся 4 лютага 1954г. у Гродзенскай вобласці.

У 1987 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры. Доўгі час працаваў у Іўеўскім раённым аддзеле культуры, дзе стварыў народны тэатр пры Іўеўскім РДК. Сярод пастановак – ”Порого“, ”Радавыя“ А. Дударава, ”Ветрагоны“ В. Галубка і іншыя.

У 1990 годзе быў запрошаны ў Слонімскі драматычны тэатр, дзе працаваў акцёрам да 1994 года.
У гэтым жа тэатры ў 1991 г. як рэжысёр паставіў спектакль паводле драматургіі Л. Родзевіча ”Не забыцца і паспець на сябе хамут адзець“.

З 1994 года працаваў у Мінскім абласным драматычным тэатры (г. Маладзечна).
У цяперашні час Віктар Багушэвіч заняты ў Мінскім абласным драматычным тэатры ў спектаклі ”Вечар“ А. Дударава.

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі працуе з 2004 года.

Віктар Багушэвіч двойчы лаўрэат тэатральнага фестывалю ”Маладзечанская сакавіца“
– за ролю Антыоха ў спектаклі ”Дыяген“ У. Канстанцінава і Б. Рацара,
– за ролю Якуба Гальпіра ў спектаклі ”Саламея і яе амараты“ С. Кавалёва.

У 2024 годзе атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіцце і папулярызацыю нацыянальнай культуры”.

фотагалерэя

ВІдэавізітоўка

РТБД