Багдановiч. ASMR
Да 130-годдзя са дня нараджэння Максіма Багдановіча РТБД падрыхтаваў спец.праект “Багдановіч. ASMR”.
Нам вельмі хацелася, каб словы, вершы, паэзія Максіма Багдановіча трапілі ў душу кожнага, хто іх пачуе. Таму і выбралі ASMR як самы трапны шлях да гэтага.
Падчас запісу праекта мы зразумелі, што гэта форма лепш за ўсё падыходзіць да беларускай мовы. Мы яшчэ раз пачулі яе прыгажосць, мілагучнасць, мяккасць і магічнасць. Спадзяемся, гэта ўсё пачуеце і вы.
Калі ласка, слухайце наш праект у навушніках, каб не прапусціць ніводнага адцення гука. Жадаем вам прыемных хвілін разам з цудоўнымі акцёрамі РТБД, з творамі Максіма Багдановіча і з беларускай мовай.
“Калiсь глядзеў на сонца я…”
Чытае Дзмітрый Давідовіч
“Прыйдзе вясна”
Чытае Максім Брагінец
“Маладыя гады”
Чытае Уладзіслаў Ноздрын