Конкурс COMEDY.BY - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Конкурс COMEDY.BY

Дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі” абвяшчае конкурс па стварэнні п’ес для драматычнага тэатра “Comedy.by”.

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

Мэта конкурсу – пашырэнне рэпертуарнай палітры тэатраў творамі, якія адказваюць разнастайнасці культурных запытаў грамадства.
Задачай конкурсу з’яўляецца стварэнне для прафесійных драматычных калектываў рэспублікі арыгінальных п’ес камедыйнага жанру, па мове, змесце і форме адпаведных крытэрыям сучаснага тэатра.

СКЛАД ЖУРЫ

Старшыня журы – Гарцуеў Аляксандр Фёдаравіч – мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Намеснік старшыні журы – Марчанка Аляксандр Анатольевіч – кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі, рэжысёр, акцёр.
Члены журы:

  • Бабкова Вольга Уладзіміраўна – кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы;
  • Валадзько Вацлаў Браніслававіч – памочнік мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі;
  • Ганчарова-Грабоўская Святлана Якаўлеўна – прафесар, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры БДУ;
  • Кулікоўскі Сяргей Міхайлавіч – галоўны рэжысёр Новага драматычнага тэатра г.Мінска;
  • Мальчэўская Алена Аляксандраўна – галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, тэатральны крытык;
  • Смольская Крысціна Рычардаўна – кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. М.Горкага, кандыдат мастацтвазнаўства;
  • Траяновіч Таццяна Міхайлаўна – кіраўнік Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры, рэжысёр.

З поўнай інфармацыяў аб конкурсе можна азнаёміцца ў Палажэнні аб конкурсе.

ПОЛОЖЕНИЕ О КОНКУРСЕ
 
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: па пытаннях конкурса +375 29 136 56 76 (Аляксандр МАРЧАНКА), дадатковая інфармацыя для прэсы +375 29 685 75 15 (Светлана ЛАТЫШАВА)

Шорт-ліст конкурса складаецца з 4 п’ес:

Таксама журы прыняло рашэнне асабліва адзначыць наступныя 3 п’есы:

Усе тэксты будуць прэзентаваны журы конкурсу і тэатральнай грамадскасці ў форме сцэнічных чытанняў урыўкаў п’ес у Цэнтры беларускай драматургіі.

РТБД