Псіхалогія сапраўдных эмоцый
У лістападзе 2018 года мы запусцілі новы нестандартны праект “Псіхалогія сапраўдных эмоцый”. Нашымі партнёрамі ў ім сталі прафесійныя псіхолагі Наталля Белая і Вераніка Дорынгер.
У чым сутнасць?
Раз у месяц мы разбіраем спектакль з рэпертуару РТБД з пункту гледжання псіхалогіі. Шукаем вострыя моманты, рэальныя жыццёвыя праблемы і абмяркоўваем іх з вамі. Нашы псіхолагі ў фармаце відэа адказваюць на пытанні гледачоў і дзеляцца сваімі ўражаннямі ад спектакляў.
Праект iдзе на рускай мове.