
АЛЬПІЙСКАЯ БАЛАДА
Бліжэйшыя паказы спектакля
Пачуўся роў сірэны… аўтаматная чарга, сабакі…
Няўжо атрымалася? Няўжо сапраўды Іван і Джулія змаглі вырвацца з фашысцкага пекла сярод Альпаў? Але што далей? Холад, крыху хлеба на дваіх. Смерць?
Не! Варта бегчы, толькі бегчы, каб выжыць, галоўнае – выжыць, каб быць шчаслівымі.
Спектакль “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.
У спектаклі, створаным па ваеннай аповесці, арганічна спалучаюцца пластыка, відэакантэнт і абсалютна натуральны спосаб існавання акцёраў на сцэне.
Рэжысёр – Святлана Навуменка
Інсцэніроўка і музычнае афармленне – Святлана Навуменка
Мастак – Юрый Саламонаў
Харэограф – Максім Дубоўскі
Відэакантэнт – Алена Хмялеўская
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Прэм’ера: 6 мая 2022 года
Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
- VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь), лістапад 2022г.
- Рэспубліканскі конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2022 года.
- “Лепшая мужчынская роля другога плана” – Уладзіслаў Віленчыц (за ролю Гефтлінга), VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь), лістапад 2022г.
- Пераможца ў намінацыі “Лепшы спектакль” на рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2022 года.
РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ

Алесь
НІКАНЕНКА
Іван

Юлія
ЛАЗОЎСКАЯ
Джулія

Сяргей
ШЫМКО
Гефтлінг

Уладзіслаў
ВІЛЕНЧЫЦ
Гефтлінг

Ігар
СІДОРЧЫК
Голас з будучыні
ПРОМАРОЛІК
смі аб спектаклі
- РТБД представит премьеру спектакля “Альпийская баллада” 6 и 7 мая, БелТА, 03.05.2022г.
- РТБД прадставіць прэм’еру спектакля «Альпійская балада» 6 і 7 мая, “Звязда”, 03.05.2022г.
- В РТБД состоится премьера спектакля по повести Быкова «Альпийская баллада» 6 мая, ОНТ, 05.05.2022г.
- «Альпiйскую баладу» от РТБД покажут онлайн в прямом эфире, новостной портал “Беларусь и мир”, 05.05.2022г.
- VOKA покажет в прямом эфире премьерный спектакль РТБД, “Аргументы и факты”, 05.05.2022г.
- VOKA сегодня покажет в прямом эфире спектакль “Альпійская балада” по знаменитой повести Василя Быкова, tvnews.by, 06.05.2022г.
- РТБД прадставіць прэм’еру спектакля “Альпійская балада”, Яна Хадоска, Беларускае радыё, канал “Культура”, 06.05.2022г.
- Выставка Владимира Новака и спектакль «Альпийская баллада». Куда сходить в Минске на выходных?, праграма “Новое утро” на РТР-Беларусь, рубрыка “Культурная афиша”, 10.06.2022г.
- Премьера «Альпійская балада» РТБД – серьезный разговор о вечном поединке добра и зла, Валянцін Пепеляеў, “Народная газета” , 02.07.2022г.
- Телеканалы Белтелерадиокомпании 18 сентября начнут новый вещательный сезон (про «Альпійскую баладу»), БелТА, 13.09.2022г.
- Тэатральнае пасланне ў будучыню, Надзея Бунцэвіч, газета “Культура”, 24 мая 2023г.
ВОДГУКІ
Дзякуй вам, што вы сапраўдныя. Што амаль праз стагоддзе "Альпійская балада" гучыць сучасным набатам непахіснасці, нескароннасці і каханню. З першых крокаў Івану крычала: "Прыгніся!" ...Потым і мне ў гарах стала холадна... А яшчэ неверагоднае адчуванне палёту над шчаслівай зямлёй... І... Хацелася чорнага хлеба - самай смачнай стравы... Дыханне адно на ўсіх...Уздых. Выдах. Уздых. Уздых. Уздых... Васіль Быкаў любіць свайго героя, але не ўтойвае яго маладушша і не перапісвае, прыстасоўваючыся, гісторыю. І гэтая праўда падкупляе. " Вось,- крычыць яна,- гэта ты, твая гісторыя, твае карані і ты і сёння з тых жа атамаў. І ты здолееш, ты пераможаш. А інакш і немагчыма." А яшчэ я закахалася. Як і адна палова гледачоў у Івана... Як і іншая палова ў Джулію. Прабачце. Відавочна, мы закахаліся ў само пачуццё. Сапраўднае, якому і належыць перамога. І без кахання жыццё немагчыма . Ды і непатрэбна. Дзякую(;( памятаю).
“И все же нет ничего милее, чем Родина. Трудное все забывается, помнится больше хорошее. Кажется, и небо там другое – ласковее, и трава мягче, хоть и без этих букетов. И земля лучше пахнет. Я вот думаю: пусть бы опять все воротилось, как-нибудь сладили бы со своими бедами, справедливее стали бы. Главное, чтоб без войны.” Альпийская баллада. Сегодня в @tbd_by прошла премьера спектакля "Альпийская баллада" по одноименной повести Василя Быкова. В спектакле раскрыта тема любви и. милосердия, не смотря ни на какие ужасы войны, на печальные и горькие обстоятельства. Главные герои спектакля - Иван (Александр Никоненко) и Джулия (Юлия Лазовская), тронули своей игрой на сцене сердца и души зрителей, на все что происходило на сцене нельзя отнестись без того трогательного отношения к героям спектакля, сопереживаешь вместе с ними. Спектакль получился превосходным, уверена он займёт в репертуаре театра достойное место и будет радовать зрителя! Благодарю за душевный, запоминающийся спектакль всех причастных и очень рада что насладилась его просмотром.
Были на спектакле "Альпийская баллада". Сказать, что понравился - это ничего не сказать. Эмоции через край. Игра,постановка - все на высшем уровне. Плакала навзрыд. Спасибо. Актеры - БРАВО!
Вялiкi дзякуй за пастанооку "Альпiйская балада". Уражвае да глыбiнi душы. Усё па-сапраўднаму, усяму паверыла. Вельмi шчырая iгра акцерау. Нiканенка і Лазоўская гэдак пранiкнёна і праўдзiва iграюць, што верыш і ў тыя жудасцi, і ў сапраўднае каханне. Мяне ўразiлi iх вочы: не разумею, як у наш сыты час можна дабiцца такiх позiркаў ад моладзi, y якой усё ёсць. Сто разоў крычала ўнутры "Брава", але ком у горле так і не даў зрабiць гэта гучна. Усё вельмi гарманiчна: гук, свет, вiдэа, дэкарацыi. Акцёр, якi iграў вар'ята таксама ўразiў. Вялiкi дзякуй!
Нарэшце адбылася доўгачаканая прэм'ера ў РТБД: "Альпійская балада" паводле аповесці Быкава. Гэта той тэатр, дзе пасля кожнай пастаноўкі можна абсалютна шчыра сказаць, што акторы гралі на вышэйшым узроўні. Парадавалі і на гэты раз. Было асабліва цікава паглядзець, як можна ва ўмовах абмежаванай сцэны паказаць дынаміку твора, героі якога большай часткай уцякаюць/ідуць/караскаюцца па гарах. Выснова: можна, ды яшчэ вельмі пераканаўча. Што да сюжэта, то гэта Быкаў. Таму літасці не чакайце.
...У трау́ні чакаем прэм'еру. Напярэдадні Дня Перамогі. Значыць і я чакаю... А потым убачыць у афішы назву свайго любімага твора са школьных гадоу́. Гэта не выпадкова. Васіль Быкау́ вельмі шчыра пісау́ а вайне, кранальна ... і кожны раз у цэнтры твора - Чалавек, не вайна. Яго думкі, пачуцці, успаміны - усё, што напау́няе сэрца у́ цяжкіх абставінах... Іван і Джулія. Гісторыя спаткання, журботы і болю, клопату адзін за аднаго, веры у́ лепшае, хаця б толькі зараз, голаду і холаду у́ гарах, кавалка хлеба, адчування блізкай свабоды і смерці, кахання, якое будзе жыць назау́жды. Сапрау́дны Васіль Быкау́ на сцэне. Сапрау́дныя Іван і Джулія. У самае сэрца гульня акцёрау́. Надрыу́на. Да болю. Я зноу́ з мокрымі вачыма пакідала зал❤️ Я віншую Вас, даражэнькія @tbd_by! Як ніколі актуальны - Вы і "Альпійская балада".
Читать Быкова – в большинстве случаев грустно. Смотреть после прочтения вообще трагично, на разрыв, конечно. Сходите, “Альпийская баллада”, РТБД сделали шедевр.
Театр хорош тем, что если спектакль понравился, то зритель не может это скрыть. А если не понравился, то напускной восторг заметен за километр. Сегодня половина зала плакала.
С премьерой!!! Когда настоящие мастера затрагивают в своё творчестве такие сложные и я думаю для каждого важные темы - слова лишние … Лучше всего пойти и посмотреть, почувствовать … Ну естественно все поглощающая сила любви, которая в различные времена заставляла людей идти на любые подвиги и просто стремится жить …
Віншую з доўгачаканай прэм’ерай. Васіль Быкаў – гэта пра жыццё, вайну і каханне, нягледзячы ні на што. РТБД – вы лепшыя!
Как хорошо, что в зале темно… Можно не бояться, что твои слёзы увидят… второй день премьеры в РТБД. Зрители плакали… когда спектакль вызывает ТАКИЕ эмоции – это дорогого стоит. Браво!
Посетили спектакль "Альпийская баллада", постановка тронула до слез, выражаю благодарность режиссёру, актерам и всему коллективу РТБД за чудесный спектакль, интересную сценическую версию сложного великого литературного произведения В. Быкова, спасибо за пережитые эмоции и яркие впечатления во время спектакля!
ПАКІНУЦЬ ВОДГУК
Усе водгукі на нашым сайце праходзяць мадэрацыю, таму з’яўляюцца на сайце не адразу, а праз нейкі час.