ЭКСТЭРМІНАЦЫЯ - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

ПРАЕКТ ЦБД і РТБД

чытанне п’есы Ксеніі Шталянковай

ЭКСТЭРМІНАЦЫЯ

У рамках праекта “Я бачу цябе!”

ЭКСТЭРМІНАЦЫЯ

ВОДГУКІ

4 ліпеня РТБД у рамках праекта “Я бачу цябе!” ў падтрымку людзей са СМА (спінальная мышачная атрафія) зладзіў адразу дзве цікавыя імпрэзы - чытанне п’есы “Экстэрмінацыя” Ксеніі Шталянковай і выставу “Мая асаблівая душа” Веранікі Мігун. Ад імя дарослых пацыентаў са СМА СДГА “Геном” хацелася б сказаць агромністы дзякуй за падтрымку нашай пацыенцкай супольнасці і за запрашэнне прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання правесці цудоўны летні вечар разам. І я распачну з верша светлай памяці Ніны Мацяш, вядомай беларускай паэтэсы, якая таксама мела спінальна-мышачнае захворванне і перамяшчалася ў прасторы з дапамогай электравазка… Праўда, спадарыня Ніна вядомая ў родным Балазёрску, Беларусі і свеце перш за ўсё сваімі таленавітымі вершамі і перакладамі з французскай мовы. Ніна Мацяш

Шчэ не журуся я па харастве,
Якое параскрадваюць маршчыны.
Смуткую: без мяне мае сцяжыны
Марнеюць па пяску і па траве.

Па мураве, па камені, вадзе
Мной не адкрыты свет мяне гукае,
І з немагчымасцю ўсё не звыкаю,
Пакуль мне Парка ніць сваю прадзе.


Пакуль яе не абарве няўзнак,
Мне столькі трэба зведаць і пабачыць
Людзей у працы, весялосці, плачы,
Каб зразумець, што так, а што не так,

Што не па-людску складваю ў жыцці.
Падчас і па чужых краях журуся,
А хопіць і куточка Беларусі,
Каб цэлы век свой да яе ісці.

1977


Кожны з нас прыходзіць у гэты свет са сваёй місіяй. Вельмі важна быць сабой і рабіць сваю справу незалежна ад пэўных праблем са здароўем, а самае страшнае, бадай, - НЕ АДБЫЦЦА. Не спраўдзіцца. Дзякуй агромністы ўсім арганізатарам цудоўнай імпрэзы за жаданне пачуць і ўбачыць СМА-супольнасць Беларусі. Мастакоў і літаратараў, юрыстаў і айцішнікаў, псіхолагаў і бухгалтараў, тых, хто застаецца за кадрам і проста (насамрэч вельмі няпроста!) гадуе сваіх дзетак і спадзяецца ўбачыць, як яны стануць дарослымі. Мы ёсць.

Дар'я Ліс, 6.07.23

ПАКІНУЦЬ ВОДГУК

Усе водгукі на нашым сайце праходзяць мадэрацыю, таму з’яўляюцца на сайце не адразу, а праз нейкі час.

Набыць квіткі

4.07.2023, аўторак

У БЛІЖЭЙШЫ ЧАС ПАКАЗАЎ НЯМА

Квіткі таксама можна набыць
на сайтах білетных аператараў
РТБД