ЦБД - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

ЦЭНТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Цэнтр беларускай драматургіі быў створаны ў 2007 годзе на базе РТБД з мэтай развіцця і прасоўвання сучаснай беларускай драматургіі.

У пачынаючых драматургаў няшмат шанцаў убачыць свае тэксты на сцэнах: тэатры залежаць ад дзяржаўных патрабаванняў і рэпертуарных планаў, што не садзейнічае эксперыменту. У Цэнтры аўтары могуць паказаць свае творы гледачам і экспертам, атрымаць каштоўныя водгукі. Асноўны фармат нашых мерапрыемстваў –  чытанні п’ес і паказы эксперыментальных спектакляў, таксама праводзяцца драматургічныя семінары і розныя майстар-класы.

Важнай штогадовай падзеяй Цэнтра з’яўляецца Міжнародная драматургічная лабараторыя, дзякуючы якой лепшыя беларускія драматургі працуюць разам на працягу некалькіх дзён. Вынікамі лабараторыі становяцца новыя п’есы, якія часта трапляюць у шорт- і лонг-лісты прэстыжных драматургічных конкурсаў.

Адна з нашых галоўных задач – збор тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў. Электронная бібліятэка распаўсюджваецца па тэатрах, а большую частку п’ес, у тым ліку і зусім «свежых», можна знайсці на нашым сайце.

Калі Вы пішаце п’есы – прыносьце іх ці дасылайце (разам з Вашай біяграфіяй і кантактамі) на скрыню cbdrr@yandex.ru. Мы абавязкова прачытаем іх, дапаможам Вам зарыентавацца ў тэатральнай прасторы і, магчыма, пачнем супрацоўнічаць.

Калі Вы акцёр, рэжысёр, мастак, кампазітар ці прадстаўнік іншай творчай спецыяльнасці, які зацікаўлены ў працы Цэнтра і хоча прапанаваць нам бескарыслівую дапамогу ці цікавы праект – мы адкрытыя да супрацоўніцтва!

Калі Вы глядач – запрашаем Вас на нашы мерапрыемствы, пасля якіх традыцыйна праводзяцца абмеркаванні ўбачанага, дзе кожны можа дапамагчы творцы сваім меркаваннем ці пытаннямі.

ПРАЕКТЫ ЦБД

Блытаніна
Галава
Лондан
Мароз
Сымон-Музыка
Сябра мой / Друг мой
ЭКСТЭРМІНАЦЫЯ
Я, бабуся, Іліко і Ларывон

ЛЕКЦЫІ ЦБД

Лекцыя “Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі”
РТБД