Вечар - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Вечар
ПРАЕКТ ЦБД і РТБД
Аляксей Дудараў

ВЕЧАР

размовы ля калодзежа

Бліжэйшыя паказы спектакля

ВОДГУКІ

Сімвалічна было ў Вадохрышча пасядзець-паназіраць за дыялогамі ля вясковага калодзежа - менавіта такі жанр пазначаны ў прэм'ернай пастаноўцы РТБД па п'есе Аляксея Дударава "Вечар". Здавалася, што там можна вынайсці праз такую колькасць пастановак і экранізацый гэтага хрэстыматыйнага твора (усе ж памятаюць: Васіль, Ганна, Гастрыт, трое адзінокіх старых, што жывуць у закінутай весцы)... Акрамя акторскай гульні, канешне. Тут цікавыя трактоўкі вобразаў. Але РТБД - эксперыментатары з вялікім ўхілам у душэўнасць (што нячаста сустракаецца ў сучасных тэатральных эксперыментах). І "Вечар" развіўся з цудоўнай тэатралізаванай чыткі - арганізаванай сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі і праведзенай два разы з вялікім поспехам - у вельмі кранальны, далікатны, вытрыманы і стылёвы спектакль. Чым чапляе, зацягвае новая пастаноўка і чаму глядзіцца знаёмая п'еса як у першы раз? Я ў захапленні ад мінімалістычнай і прадуманай да дробязяў сцэнаграфіі! Здавалася б, адзіная цэнтральная падвесная канструкцыя, якая ў залежнасці ад сцэны ператвараецца то ў стол, то ў ложак/ляжак, то ў дадатковыя падмосткі для размяшчэння амаль лялечных дэкарацый, якія дзякуючы відэапраекцыям і дакладнай расстаноўцы актораў у сцэнічнай прасторы, ствараюць паўнавартасныя трапныя візуалы. Цікава назіраць за дэталямі, счытваць акцэнты... Далей >>

Наталля Бандарэнка

...Яшчэ адна асаблівасць пастаноўкі - увядзенне ў спектакль дадатковых герояў: двух Галасоў і Вачэй. Галасы агучваюць рэмаркі (!) п'есы, а таксама ўвасабляюць фонавае суправаджэнне: шум вады з вядра, бразгоцце калодзежнага цэпу, грук чарак... І гэтыя гукі ў амаль фізічна адчувальнай пустэчы яшчэ больш падкрэсліваюць занядбанасць вёскі, адзіноту герояў. Ганна Лебедзева - адна з Галасоў - аздабляе спектакль народнымі напевамі, песнямі і калыханкамі (дарэчы, запісанымі ад - я так разумею, па прозвішчу - маці народнай артысткі Беларусі і адной з выканаўцаў галоўнай ролі Таццяны Рыгораўны Мархель). Дзесьці тужліва, дзесьці суцяшальна, дзесьці з агеньчыкам... Не магу не выказаць свае захапленне акторскім складам! Таццяна Мархель і Ганна Анісенка (бачыла яе ў дзвюх чытках, выдатна!) (Ганна), Валянцін Салаўёў (Гастрыт) і Ігар Сідорчык (Васіль). О, як запальвалі Таццяна Мархель - у сваім паважаным 85-гадовым узросце! - і Ігар Сідорчык! Рагатала уся заля, але і хвіліны абсалютнай глядацкай цішыні, калі заміраеш ад шчымлівасці сцэны і дыялогу, таксама акторы стваралі па-майстэрску. На чытках у мяне быў абсалютны дысананс з Валянцінам Салаўёвым: ну не можа актор з такой знешнасцю быць Гастрытам. А вось ведаеце - у спектаклі можа! Ды яшчэ якім! Праз жэсты, голас (чытка з ліста ўсё ж такі абмяжоўвае актораў), мізансцэны як цудоўна, рэльефна, пераканаўча пададзены вобраз Гастрыта. Задавальненне сачыць! Адное сватанне да Ганны чаго каштуе)) А сцэн з такім узроўнем акторскай гульні там - на гадзіну і сорак пяць хвілін без антракта) Адным словам, каму душэўнасці - ідзіце на "Вечар". РТБД апошнім часам проста бамбіць моцнымі прэм'ерамі. Бравісіма, даражэнькія!

Наталля Бандарэнка

Я сегодня была в театре на невероятно трогательном спектакле. Спасибо огромное РТБД за праздник, который сегодня вместе с прекрасной актрисой отмечал весь зал. Спасибо за сказочный вечер.

Tatiana

До сих пор под огромным впечатлением от вчерашнего бенефиса народной артистки Татьяны Мархель. Сначала "Вечер"... Не устаю повторять, что родился великолепный спектакль: самобытный, философский, медитативный... Смотрели и читку, и сдачу, и премьерный показ... Всем сердцем верю, что посмотрим его ещё много-много раз... А потом капустник @tbd_by Столько любви, благодарности, признательности, душевного отношения к Татьяне Григорьевне... Действительно, народно любимая актриса!!! Счастье, что в Беларуси есть театр национальной драматургии, где все живут любовью к театру.

Krasotauspeha

Доўгімі зімнімі вечарамі самы раз наведваць тэатры. Учора глядзеў у «РТБД» спектакль па п’есе Аляксея Дударава «Вечар». Спектакль пра адзіноцтва старыкоў у глухой закінутай вёсцы. П’еса старая ажно 1982 года, але актуальнасць падзей з таго часу не змянілася. З самага пачатку герой заяўляе што ўсе беды ад таго што некаторыя прэзідэнты звар’яцелі. Незвычайна бачыць на сцэне двух маладых дзяўчат у чорным, яны нагадваюць ці то анёлаў ці душы старыкоў што рыхтуюцца памерці бо ім ужо пайшоў восьмы дзясятак. Вось тут я не згодзен з аўтарам, ён пісаў гэту п’есу калі яму было 32гады і не мог ведаць што пасля 70 ніхто паміраць не збіраецца. Паглядзіце на сённяшнюю юбіляршу Народную артыстку Таццяну Мархель, галоўную гераіню спектакля. Ёй далёка за 70. Вось як яе віншуюць акторы тэатра.

Слава Галецкi

“Вечар” быў кранальным і праўдзівым, імпрэза віншавання была сардэчнай! Дзякуем за цудоўны вечар!

Валянціна Ранцэвіч

«Очаровательная, жизнерадостная, великолепная, трогательная Татьяна Мархель. Спектакль «Вечар» очень душевный и лирический. Рекомендую. И в очередной раз думаю о том, что пока руководитель театра будет так открыт к зрителям и с такой любовью относиться к своему делу, все здесь будет хорошо. В этом театре душа есть всегда».

Наталля Радзюк

«Мы і пасмяяліся з размоў ля калодзежа. Я і шчыра плакала. Шчыміла сэрца. Падчас здавалася, хай бы Вечар не заканчваўся».

Марына Токарава

«Размовы каля калодзежа... Па дарозе ў Менск мужу ўслых чытала п’есу А.Дударава "Вечар ". Добра, што ў машыне заўсёды ляжаць сурвэткі, таму што мы то рагаталі ў голас, то цішком адзін ад аднаго выціралі слёзы. Тое ж самае пазней рабілі падчас спектаклю ў родным РТБД. Адным з галоўных дзейных асоб для меня быў калодзеж. Таму было вельмі цікава, як ён будзе абыграны, як будзе гучаць? І я злавіла сябе на думцы, што сяджу, як зачараваная, пад гукі калодзежнага ланцуга і вады, якую пералівалі з вядра ў вядро. Гэта было для мяне вельмі кранальна... Любы тэатр... як заўсёды... у самае сэрца! »

jumping_zhodino

ПАКІНУЦЬ ВОДГУК

Усе водгукі на нашым сайце праходзяць мадэрацыю, таму з’яўляюцца на сайце не адразу, а праз нейкі час.

смі аб спектаклі

ПРОМАРОЛІК

Набыць квіткі

2.05.2024, чацвер

24.05.2024, пятніца

10.06.2024, панядзелак

11.06.2024, аўторак

Квіткі таксама можна набыць
на сайтах білетных аператараў

РТБД