
Дзякуй за сезон!
Любыя нашы РТБД-гледачы!
Вось мы і завяршылі наш XXXI тэатральны сезон – сезон імгненняў. Ён быў вельмі насычаны і багаты на падзеі, праекты, сустрэчы, сапраўдныя эмоцыі і, канешне, яскравыя сумесныя імгненні. Так, менавіта сумесныя, таму што тэатр – гэта жывая энергія кожнага, хто да яго дакранаецца – фізічна, эмацыйна, ментальна.