
Тэатр пераходзіць на зімовы расклад працы!
Шаноўныя гледачы! З 1 кастрычніка тэатр пераходзіць на зімовы расклад працы.




Шаноўныя гледачы! З 1 кастрычніка тэатр пераходзіць на зімовы расклад працы.

20 верасня 2023 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць спектакль “Шлюб з ветрам” на XXIII Міжнародным Волкаўскім тэатральным фестывалі ў Яраслаўлю (Расія). Першая пастаноўка з тэатральнага цыклу “песень у адной дзеі” рэжысёра Яўгена Карняга, кампазітара Каці Аверкавай і мастака Таццяны Нерсісян пройдзе на сцэне Канцэртна-відовішчнага цэнтра.

Сябры, дзелімся з вамі прыемнай навіной!
Спектакль РТБД “Камень дурасці” на XXVII Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая вежа” атрымаў узнагароду за “Лепшы акцёрскі ансамбль”.

12 верасня 2023 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць драму “Камень дурасці” на XXVII Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая вежа”.

У новым “сезоне скарбаў” РТБД працягвае знаёміць вас са сваёй асаблівай скарбонкай – відэаархівам спектакляў тэатра розных часоў. Спектаклі, якія вы так любіце і якія можаце пераглядаць мільён разоў, як і мы! Кожны месяц новага сезона будзем радаваць вас рознымі спектаклямі і, безумоўна, #сапраўдныміэмоцыямі!

“Гуляем у тэатр” — гэта творчая тэатральная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў, дзе ўдзельнікі знаёмяцца з тэатральнай магіей і раскрываюць сябе з дапамогай гульні ў тэатр.

“Сезон скарбаў” – так гучыць назва новага XXXII тэатральнага сезона ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. 22 жніўня прэм’ерай мінулага сезона – спектаклем Алены Зміцер “Карней” – РТБД запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да пошуку асабістых і сумесных скарбаў.

Сябры!
Нават на сваіх вакацыях РТБД не пакіне вас без #сапраўдныхэмоцый і любімых спектакляў! З 17 ліпеня па 31 жніўня вы зможаце паглядзець “Залатую калекцыю спектакляў РТБД” у відэафармаце. “Пачупкі”, “Камень дурасці”, “Бетон”, “Профіт” – у нашым “тэатральным меню” спектаклі на любы густ!