
РТБДом: кастрычнік
РТБД працягвае паказваць свае спектаклі ў відэафармаце. І робіць гэта па вашых, нашы любыя гледачы, замовах. Кастрычніцкія паказы мы вырашылі назваць “спектаклі, па якіх вы вельмі сумуеце”. Вы шмат пісалі нам пра іх, таму мы вырашылі зрабіць для вас гэты анлайн.
На працягу кастрычніка вы зможаце ўбачыць спектаклі “Сіндром Медэі”, “Профіт”, “Бетон” і “Тры Жызэлі”.