
“Карней”: прэм’еру спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пакажуць у прамым эфіры VOKA
13 ліпеня відэасэрвіс VOKA пакажа прамую трансляцыю прэм’ернага спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Карней ”. Трансляцыя будзе даступна бясплатна з любой кропкі свету для ўсіх жадаючых. Анлайн-паказ пачнецца ў 19:00 па мінскім часе.










