
Каса тэатра ў адпачынку з 19.07 па 16.08
Паважаныя гледачы!
З 19 ліпеня 2022г. па 16 жніўня 2022г. каса тэатра будзе знаходзіцца ў адпачынку.




Паважаныя гледачы!
З 19 ліпеня 2022г. па 16 жніўня 2022г. каса тэатра будзе знаходзіцца ў адпачынку.

2 ліпеня а 18-тай гадзіне запрашаем вас на дадатковы паказ спектакля “Сірожа”.

Чэрвеньскія відэапаказы спектакляў РТБД ужо чакаюць сваіх гледачоў. Працягваем дзяліцца з вамі цікавымі, эксперыментальнымі і незабыўнымі спектаклямі з нашага відэафонду.
На працягу ўсяго чэрвеня прапануем вам паглядзець спектаклі: “Сталіца Эраўнд”, “А калі заўтра няма?..” і “Паляванне на сябе”.

З 13 па 18 ліпеня 2022 года ў Віцебску адбудзецца XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” – найбуйнейшы ў Беларусі культурны форум, які аб’ядноўвае краіны і кантыненты.

З 14 па 16 чэрвеня на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудуцца гастролі Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра.

Запрашаем на праект Цэнтра беларускай драматургіі і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі!
Два сябры выходзяць ноччу з дому ў пошуках цыгарэт. Гэтым сябрам – за пяцьдзесят. Па дарозе яны сустракаюць дзіўных людзей, якія таксама чамусьці не спяць. Чым скончыцца гэты праменад і пра што на самой справе думаюць героі?

6 мая відэасэрвіс VOKA правядзе трансляцыю прэм’ернага паказу Рэспубліканскага тэатр беларускай драматургіі – спектакля “Альпійская балада” паводле знакамітай аповесці Васіля Быкава.

Шаноўныя гледачы!
З 1 мая 2022 года тэатр пераходзіць на летні расклад працы.

6 і 7 мая на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца прэм’ера спектакля “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава ў пастаноўцы рэжысёра Святланы Навуменка.