Дзве гісторыі кахання: “Заручыны” – на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Дзве гісторыі кахання: “Заручыны” – на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў!

14 лютага 2026 года адзіны паказ вечара гарадскіх камедый “Заручыны” ў лютым пройдзе на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў!
Дзве гісторыі кахання: “Заручыны” – на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў!

Апошні зімні месяц – цудоўная падстава для таго, каб сагрэць сябе ў цёплай тэатральнай зале на рамантычна-камедыйных гісторыях кахання і заручын. Адзіны паказ спектакля “Заручыны” ў лютым пройдзе менавіта ў вялікай зале Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў!

Заручыны (рэжысёр: Святлана Навуменка) – гэта дзве гісторыі заручын і два спектаклі ў адзін вечар. Маладыя дзяўчыны, якія чакаюць свайго шчасця… Хлопцы, для якіх шлюб – спосаб вырашыць асабістыя праблемы… І бацькі, якія, безумоўна, жадаюць найлепшага для сваіх красуль, хоць і клапоцяцца за лёс дачок па-рознаму…

Гратэск і сакавіты гумар, эксклюзіўныя песні на вершы Янкі Купалы, яскравыя пластыка і харэаграфія, надзвычайныя сюжэты і персанажы, блытаніна і падман – усё дзеля таго, каб маладыя зрабілі шчаслівы выбар.

НАБЫЦЬ КВІТКІ на паказ спектакля “Заручыны” на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў магчыма ў касе тэатра, на нашым сайце, а таксама ў касах і на сайтах квітковых аператараў.

Спектакль “Заручыны” – удзельнік VIII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” (2025 год). Юлія Гружэўская – пераможца ў намінацыі “Найлепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра драмы” за ролю Барбары.

РТБД