ЮЛІЯ
ГРУЖЭЎСКАЯ
Нарадзілася 31 жніўня 2000 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці.
З 2017г. вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на курсе М. М. Кірычэнкі (спецыяльнасць “акцёр драматычнага тэатра і кіно”), з 2019г. – на курсе С. М. Кавальчыка (спецыяльнасць “акцёрскае мастацтва – музычны тэатр”). Скончыла БДАМ у 2022 годзе. Працавала ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры.
З 2023 года працуе ў РТБД.
“Адамавы жарты” (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр – Святлана Навуменка) – Марыся
“Вось я і прыйшла!” Д. Хармса (пастаноўка Аляксандра Бародкі) – Старая 3
“Забалоцце” Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Заручыны” паводле твораў А. Валодзьскага і А. Чужыніна (пастаноўка Святланы Навуменка) – Барбара
“Мудрамер” М. Матукоўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Нюра
“Пачупкі” Я.Карняга і К.Аверкавай (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай (рэжысёр – Аляксандр Бародка) – Марыся
“Шлюб з ветрам” К. Аверкавай і Я. Карняга (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Сірожа” Ю. Чарняўскай (рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў) – Дзеушка Таня
Камерны драматычны тэатр (Мінск)
“Дьявол и синьорита Прим” (рэжысёр – Наталля Башава)
Тэатр «Тэрыторыя мюзікла» (Мінск)
“Волшебник изумрудного города” (рэжысёр – Анастасія Грыненка) – Элі, дзяўчынка з Канзаса