ЮЛІЯ
ЛАЗОЎСКАЯ
Нарадзілася 11 лістапада 2001 года ў горадзе Чашнікі Віцебскай вобласці.
У 2018 годзе скончыла Дзіцячую школу мастацтваў у горадзе Чашнікі. У 2023 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс Башавай Наталлі Алегаўны, да 4 курса майстрам курса з’яўляўся Паўлюць Вячаслаў Паўлавіч).
З 2022 года працуе ў РТБД.
“Адамавы жарты” (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр – Святлана Навуменка) – Магрэта
“Альпійская балада” В.Быкава (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Джулія
“Вось я і прыйшла!” Д. Хармса (пастаноўка Аляксандра Бародкі) – Дамачка з булачнай
“Забалоцце” Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Заручыны” паводле твораў А. Валодзьскага і А. Чужыніна (пастаноўка Святланы Навуменка) – Ганна
“Калека з вострава Інішман” М. МакДонаха (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Хэлен Чума
“Пачупкі” Я.Карняга і К.Аверкавай (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай (рэжысёр – Аляксандр Бародка) – Марыся
“Шлюб з ветрам” К. Аверкавай і Я. Карняга (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Гісторыя двух сабак” Я. Конева (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Булька, Тамара Іванаўна
“Залатое сэрцайка” (аўтар і рэжысёр – Святлана Навуменка) – Ліса
“Паляванне на сябе” па матывах п’есы А. Вампілава (рэжысёр – Стас Жыркоў) – Ірына
“Карней” па матывах твораў У.Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) – Мышка, Цётка Дуня, Крумкач
“Сірожа” Ю. Чарняўскай (рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў) – Дзеушка Таня