Набыць квіткі - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Набыць квіткі

Шаноўныя гледачы!
Мы клапоцімся пра вас і прапануем абраць найбольш зручны для вас спосаб набыцця квіткоў у наш тэатр. 
Ніжэй вы знойдзеце ўсе спосабы набыцця квіткоў.

Калі вы набылі квіткі на сайтах білетных аператараў, не забывайцеся іх раздрукоўваць перад наведваннем тэатра!

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па тэл.+375 29 154 04 44 у працоўны час.

Мы заўсёды рады бачыць вас у нашым тэатры!

АФІША

Набыць квіткі на сайце тэатра

Набыццё квіткоў праз сайт тэатра прадугледжвае чатыры этапы

Новым карыстальнікам трэба прайсці працэдуру рэгістрацыі ў “Квітковым Цэнтры”.
Запоўніць усе палі прапанаванай формы, даць згоду на ўмовы рэгістрацыі, пасля чаго націснуць кнопку “Рэгістрацыя”. Калі рэгістрацыя прайшла паспяхова, то сістэма верне вас да выбару мерапрыемства або да схемы залы на ўжо выбраны спектакль. Калі вы раней ужо былі зарэгістраваныя, дастаткова націснуць на спасылку “Уваход у сістэму”, увесці свой логін і пароль і націснуць “Увайсці”.

1. Браніраванне квіткоў

На схеме залы пстрычкай мышы адзначаем неабходныя месцы, даступныя для браніравання (не больш за 6 квіткоў на адзін заказ). У акне “Карзіна пакупніка” адлюстроўваецца спіс абраных квіткоў. Памылкова абраныя месцы можна выдаліць паўторнай пстрычкай мышы па іх. Вы можаце таксама выдаліць увесь спіс, націснуўшы кнопку “Ачысціць карзіну”. Пасля таго, як неабходныя месцы былі выдзелены, варта націснуць кнопку “Аформіць заказ”. Пасля пацвярджэння заказу сістэма пяройдзе ў раздзел “Асабісты кабінет”, дзе Вы ўбачыце падрабязную інфармацыю аб гэтай замове, месца(-ы) і тэрміны для выкупу квітка(-оў) (копія заяўкі будзе выслана на e-mail, указаны пры рэгістрацыі).

Увага! Забраніраваныя квіткі неабходна выкупіць на працягу дня Браніравання (да 00:00 гадзін), у адваротным выпадку бронь анулюецца. У дзень правядзення спектакля Браніраванне дзейнічае на працягу гадзіны. За 2 гадзіны да правядзення спектакля паслуга браніравання праз сайт тэатра становіцца недаступнай.

Кошт паслугі браніравання складае 50 капеек за кожны выбраны квіток. Сума паслугі браніравання не падлягае вяртанню.

2. Упраўленне заказамі

Пасля аўтарызацыі карыстальнік можа ўбачыць усе свае заказы, націснуўшы кнопку “Асабісты кабінет”. У раздзеле “Гісторыя заказаў” адлюстроўваецца ўвесь пералік заказаў карыстальніка з кароткай інфармацыяй па кожным з іх. Каб даведацца падрабязную інфармацыю аб неабходным заказе, варта пстрычкай мышы выбраць яго з табліцы (інфармацыя будзе выведзена ў раздзеле  “Бягучы заказ”).

УВАГА! Пры вяртанні электроннага квітка кошт камісіі пры аплаце і кошт дадатковых паслуг не падлягае вяртанню. Вяртанне электроннага квітка па ініцыятыве гледача ажыццяўляецца не пазней чым за 1 каляндарны дзень да дня правядзення мерапрыемства па месцы знаходжання арганізатара па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44.

Аплата ўключае:
- намінальны кошт квітка;
- паслугу браніравання (50 кап. за кожны квіток);
- паслугу АРІП (3% ад кошту квітка).

СПОСАБЫ АПЛАТЫ КВІТКОЎ

1. ПРАЗ САЙТ, не выходзячы з дому, клікнуўшы па кнопцы “Аплаціць карткай Visa/Master Card” пад вашым заказам;

2. У КАСЕ ТЭАТРА па графіку працы касы па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44, паведаміўшы касіру нумар заказу.

Графік працы касы тэатра:

Кастрычнік - Красавік

Аўторак – нядзеля:
10:00 – 19:30

Перапынак:
12:00 – 12:30

15:30 – 16:00
Панядзелак – выхадны

Май - Верасень

Панядзелак – субота:
10:00 – 19:30

Перапынак:
12:00 – 12:30
15:30 – 16:00

Нядзеля – выхадны

(Магчымыя змены ў графіку працы касы ўдакладняйце на сайце rtbd.by)

3. ПРАЗ СІСТЭМУ “Разлік” (АРІП), у любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання: інтэрнэт-банку, з дапамогай мабільнага банкінгу, інфакіёску, касах банкаў, банкамаце і г.д. Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацёжных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ НЕАБХОДНА:
1. Выбраць:
Сістэма “Разлік”(АРІП) -> Білеты, латарэі -> Відовішчныя, спартыўныя мерапрыемствы ->Rtbd.by-тэатр бел. драматургіі | код паслугі 5169001;
2. Увесці нумар заказу;
3. Праверыць карэктнасць інфармацыі;
4. Зрабіць аплату.

Калі вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму “Разлік” (АРІП). Незалежна ад спосабу аплаты, вы атрымліваеце на рукі дакумент, які пацвярджае аплату, – папяровы або электронны чэк. Пасля аплаты вам неабходна раздрукаваць электронную версію квітка.

Глядач абавязаны захоўваць электронны квіток да канца мерапрыемства і прад'яўляць яго па патрабаванню афіцыйных асоб.

АБАВЯЗКОВА РАЗДРУКОЎВАЙЦЕ КВІТКІ ПЕРАД ВІЗІТАМ У ТЭАТР!

Каб раздрукаваць электронны квіток, увайдзіце ў сістэму браніравання квіткоў, увёўшы ўказаныя пры рэгістрацыі логін і пароль. Зайдзіце ў асабісты кабінет, абярыце аплачаную вамі замову і націсніце кнопку “Раздрукаваць квіткі”.

Даведкі аб наяўнасці месцаў, кансультацыі па пытаннях браніравання і пакупкі квіткоў, афармленне калектыўных заявак – па тэлефонах касы:

+375 17 385 97 51, +375 29 154 04 44 (А1)

Вярнуць набыты квіток

УВАГА! У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб культуры” ад 20.07.2016г. №413-3 (п.5 арт.217), квіткі могуць быць вернуты: па ініцыятыве грамадзяніна або арганізацыі – не пазней чым за адзiн каляндарны дзень да дня правядзення мерапрыемства, у гэтым выпадку вяртаецца не менш за 75 адсоткаў кошту ўваходнага квітка; у выпадку адмены, змянення загадзя аб’яўленых часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым кампенсуецца поўны кошт квітка.

  1. Квіткі абмену не падлягаюць.
  2. Наяўнасць чэка пры вяртанні квітка, набытага ў касе тэатра, у касах квітковых аператараў і на сайце партнёра tce.by, абавязковая.
  3. Па пытанню вяртання ўваходных квіткоў, аплачаных юрыдычнымі асобамі па безнаяўным разліку і атрыманых па таварнай накладной, трэба звяртацца ў аддзел рэалізацыі квіткоў.
  4. Электронны квіток можа быць вернуты па iнiцыятыве грамадзянiна па адрасе вул. Крапоткіна, 44 у касе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі не пазней чым за адзiн каляндарны дзень да дня правядзення мерапрыемства. У гэтым выпадку вяртаецца не менш за 75 адсоткаў кошту ўваходнага квітка згодна заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
  5. У выпадку адмены, змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым, Арганізатар на сайце rtbd.by размяшчае інфармацыю аб парадку і тэрміне вяртання квіткоў. Пры гэтым грамадзяніну або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны квіток, кампенсуецца 100% кошту ўваходнага квітка.
  6. Кошт дадатковых паслуг вяртанню не падлягае, бо паслуга продажу ўваходных квіткоў у любым выпадку лічыцца аказанай. Дадатковыя паслугі не ўваходзяць у кошт квітка.
  7. Пры набыцці квіткоў у квітковых аператараў, правілы вяртання квіткоў трэба ўдакладняць у касах і на сайтах квітковых аператараў.

Набыць ці забраніраваць квіткі ў касе РТБД

Адрас касы:

вул. Крапоткіна, 44
Тэлефон касы: +375 17 385 97 51

Час працы касы:

КастрычнікКрасавік

Аўторак – нядзеля:
10:00 – 19:30

Перапынак:
12:00 – 12:30
15:30 – 16:00

Панядзелак – выхадны

Май – Верасень

Панядзелак – субота:
10:00 – 19:30

Перапынак:
12:00 – 12:30
15:30 – 16:00

Нядзеля – выхадны

Забраніраваць квіток

Каб забраніраваць квіткі, а таксама пакінуць калектыўныя заяўкі па наяўным і безнаяўным разліку, тэлефануйце па тэлефонах +375 29 154 04 44 ці +375 17 385 97 51 у працоўны час. Выкупіць квіткі трэба на працягу 3-х дзён з моманту іх заказу.

Набыць квіткі на сайтах білетных аператараў

Квіткі ў наш тэатр вы таксама можаце набыць на сайтах білетных аператараў

Калі ласка, не забывайцеся раздрукоўваць электронныя квіткі пасля аплаты.

Квіткі Bycard, набытыя ў інтэрнеце, можна раздрукаваць у фае тэатра (вам спатрэбіцца набраць нумар вашага заказа).
Звяртаем вашу ўвагу, што квіткі, забраніраваныя ў сістэме Bycard, можна выкупіць толькі ў касах Bycard.

Набыць квіткі ў тэатральных касах горада

Касы Тэатра імя Янкі Купалы

Білетная каса №1 (вул. Леніна, падземны пераход каля ГУМа)
Час працы:
12:00—20:00
Выхадны – нядзеля
тэл. +375 17 327 32 44

Білетная каса №2 (вул. Энгельса, 7а)
Час працы:
10:00—19:00
Выхадны – нядзеля
тэл. +375 17 327 17 17

РТБД