ВЕРАНІКА БУСЛАЕВА

Нарадзілася 3 кастрычніка ў Мінску.

У 1997 паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і скончыла яго ў 2002 г., атрымаўшы спецыяльнасць «Рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін».
У РТБД працуе з 2001г.
Акрамя працы ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, займалася педагагічнай дзейнасцю: працавала педагогам-асістэнтам па рэжысуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на курсе В. Анісенкі, а таксама выкладала сцэнічную мову у школе № 27 г. Мінска з тэатральным ухілам.

Узнагароды і прэміі
У 2004 г. атрымала стыпендыю Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
За ролю Сястры Іааны ў спектаклі «П’емонцкі звер»А. Курэйчыка атрымала спецыяльны прыз журы фестывалю «Лістапад-2007».

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2016г.).

Сённяшнія спектаклі:

«Адамавы жарты» (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр С. Навуменка) – Марыся.
«Адвечная песня» Я. Купалы (пастаноўка С. Кавальчыка) – Нявестка.
«Адэль» Я. Таганава (пастаноўка В. Дудзіна) – Хрысціна.
«Белы анёл з чорнымі крыламі» Д. Балыка (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Аркадзія.
«Дажыць да прэм’еры» М. Рудкоўскага (пастаноўка П. Харланчука) – Вера.
«Кругі раю» (аўтар і рэжысер С. Навуменка) – Жонка Паэта, Бандароўна
«Любоў людзей» Дз. Багаслаўскага (рэжысёр А.Гарцуеў) – Оля.
«Мабыць?» (пастаноўка А. Марчанкі).
«Партрэт» М.В.Гогаля (рэжысёр А.Гарцуеў) – Карабейніца, Lise
«Тры Жызэлі» А. Курэйчыка (пастаноўка А. Гарцуева) – Жызэль вясенняя.
«Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» Дз. Багаслаўскага (рэжысёр Ш. Дыйканбаеў) – Ганна
«Чарнобыльская малітва» С. Алексіевіч (пастаноўка Б. Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў В. Анісенка) – Жонка ліквідатара.
«А мне не сорамна!..» Л. Усцінава (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Заяц.
«Воўк-мараплавец» С. Казлова (пастаноўка С. Кавальчыка) – Заяц.
«Гісторыя двух сабак» Я. Конева (пастаноўка С. Навуменка) – Булька.
 

Мінулыя спектаклі:

«Дамавічкі» Я. Конева (пастаноўка С. Кавальчыка) – Жуля.
«Стомлены д’ябал» С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – 2-я райская птушка, Істота.
«Макбет» В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ведзьма, Ледзі Макбет.
«Песні ваўка» В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Маладая ваўчыца.
«Хрустальны туфлік» Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (аўтар спектакля Сяргей Кавальчык) – Капрал.
«Каласнікі» А. Шчуцкага (пастаноўка Вітаўтаса Грыгалюнаса і Андрэя Шчуцкага) – Эйпрыл.
«Трыбунал» Андрэя Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў) – Зіна.
«Ганна ў тропіках» Н. Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША) – Марэла.
«Кароль Лір» В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Кардэлія.
«Чорны квадрат» М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Афіцыянтка.
«Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей» У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Жабка, Серпанціна.
«П’емонцкі звер» А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сястра Іаана.
«Каласы пад сярпом тваім» паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Майка.
«Калі скончыцца вайна» П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Таня.
«Чайка» А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ніна Зарэчная.
«Вяртанне галадара» С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Эрна.
«Яго апошняе каханне» («Лета») А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Наталля, Істота з іншага свету, Былая жонка (фурыя).
«Прыгоды маленькай ведзьмы» А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка С. Кавальчыка) – Берта.
«Сёстры Псіхеі» С. Кавалёва (пастаноўка С. Кавальчыка) – Псіхея.

Іншыя тэатральныя работы

Спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі
«Хлам» М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі), 2009 – Трына.

Дыпломныя спектаклі:
«Апошнія» М. Горкага (пастаноўка А. Бутакова) – Вера.
«Жаніцьба Бялугіна» М. Астроўскага (пастаноўка Ю. Сідарава) – Бялугіна, Таццяна Сырамятава.

Рэжысёрскія работы
3 снежня 2002 г. адбыўся рэжысёрскі дэбют: сумесна з М. Паніматчанкам паставіла спектакль “Скарб” В. Такарчук, у якім сыграла ролю Крысі Поплах.

У «Рускім дзіцячым тэатры» паставіла спектаклі

«Школа навагодніх падарункаў Дзеда Мароза»,
«Снежная каралева»,
«Неразлучныя сябры Заяц з парася»,
«Аднойчы ў лесе» і іншыя.

У РТБД
У снежні 2014 г. паставіла дзіцячы спектакль «Усе мышы любяць цырк» па п’есе, якую Вераніка напісала сама

 

Незалежныя праекты

 

Вiдэа

ПРЭСА

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: пнд. - сбт. 14.00-19.00, вых. - нядзеля
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS