СЯРГЕЙ ШЫМКО

Нарадзіўся 23 лістапада 1967 г. у Мiнску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (курс А. Клімавай, А. Андросіка, Л. Давідовіч).
З 1991 па 1999 год працаваў у Беларускім дзяржаўным тэатры юнага гледача.
У 2000 годзе працаваў у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры.

У РТБД працуе з 2002 г.

Прэміі і ўзнагароды:

У 2015 годзе ўдастоены медаля Францыска Скарыны.

Сённяшнія спектаклі:

«Адвечная песня» Я. Купалы (пастаноўка С. Кавальчыка) – Голад, Холад.
«Дзед» В. Паніна (пастаноўка Д. Паршына) – Дзед.
«Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча (пастаноўка А.Гарцуева) – Датышак, Датышкоўскі, Датышкін.
«Кругі раю» (аўтар і рэжысёр С. Навуменка) – Чырвоны камандзір, ахоўнік.
«Ліфт» Ю. Чарняўскай (пастаноўка Г. Чарнабаевай) – Дзядзька Мікалай.
«Любоў людзей» Дз.Багаслаўскага (пастаноўка А. Гарцуева) – Чубасаў.
«Партрэт» М.В.Гогаля (рэжысёр А.Гарцуеў) – Мікіта
«Раскіданае гняздо» Я. Купалы (пастаноўка А. Гарцуева) – Старац.
«Сіндром Медэі» Ю.Чарняўскай (рэжысёр К. Аверкава).
«Тры Жызэлі» А. Курэйчыка (рэжысёр А. Гарцуеў) – Іван Ільіч.
«Фінт-Круазэ» паводле п’ес Д. Багаслаўскага і В. Красоўскага (пастаноўка С. Навуменка) – Маргарыта Адольфаўна і Мікалай Фёдаравіч.
«Чарнобыльская малітва» С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў В. Анісенка) – Чалавек з глядзельнай залы.
«Два чароўныя парасоны» паводле казак Г. Х. Андэрсена (пастаноўка С. Навуменка) – Злы чорцік з табакеркі.

Мінулыя спектаклі:

«Містэр Розыгрыш» С. Кандрашова (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Дзіма.
«Кантракт» Ф. Вэбэра (пастаноўка А. Гарцуева) – Франсуа.
«Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат» В. Понізава (рэжысёр С. Паўлюк) – Палоній.
«Дамавічкі» Я. Конева (пастаноўка С. Кавальчыка) – Шушык.
«Дзіця з Батлеема» паводле «Новага Запавету» і беларускіх народных песень (сцэнар і пастаноўка Мікалая Пінігіна) – Батлейшчык.
«Стомлены д’ябал» С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – Сусед.
«Песні ваўка» В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Куцы.
«Хрустальны туфлік» Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Кароль.
«Кароль Лір» В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Освальд.
«Ганна ў тропіках» Н. Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША)) – Эліадэс.
«Чорны квадрат» М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Федарэнка.
«Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей» У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Фура.
«Пемонцкі звер» А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Здань.
«Кабала святош» («Мальер») М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Людовік Вялікі.
«Шлях у Царград» З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Манах, Судовы дэманстратар.
«Іванаў» А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Касых.
«Каласы пад сярпом тваім» паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Хаданскі.
«Раман + Юлія» Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Сябар.
«Хто пакахае мадам?» А. Шурпіна (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Абат, Ліза.
«Калі скончыцца вайна» П. Пражко (пастаноўка В. Анісенкі) – Старшына.
«Чайка» А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Медзьвядзенка.
«Вандроўнікі ў Нью-Йорку» А. Паповай (пастаноўка Алы Палухінай) – Сіма.
«Сёстры Псіхеі» Сяргея Кавалёва (пастаноўка С. Кавальчыка) – Нікандр.

Іншыя тэатральныя работы

Ролі ў Цэнтры беларускай драматургіі:

«Ідылія для падзорнай трубы» Т. Ламонавай (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Аляксандр.

Ролі ў Беларускім дзяржаўным тэатры юнага гледача (1991–1999)

«Супер ША» (аўтарскі спектакль Ю. Вуты)
«Шчаслівыя жабракі» паводле К. Гоццы (пастаноўка М. Шэйко).
«Маленькі лорд Фаунтлярой» М. Воранава паводле Ф. Бернет (пастаноўка А. Андросіка).
«2222» (аўтарскі спектакль Ю. Вуты).
і інш.

Вiдэа

ПРЭСА

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: аўт. - ндз. 10.00-19.00, вых. - панядзелак
перапынкі: 13.00-14.00, 15.30-16.00
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS