
Набор у майстэрню “Гуляем у тэатр” адкрыты!
Ідзе новы набор дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў у тэатральную майстэрню “Гуляем у тэатр”!
“Гуляем у тэатр” — гэта творчая тэатральная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў, дзе ўдзельнікі знаёмяцца з тэатральнай магіей і раскрываюць сябе з дапамогай гульні ў тэатр. Гэта месца, поўнае дабразычлівасці і цеплыні, месца, дзе нараджаецца сапраўднае сяброўства, рэалізуюцца яскравыя ідэі і ствараюцца цікавыя міні-спектаклі.
Выкладчыкамі майстэрні з’яўляюцца акцёры РТБД. Заняткі праводзяцца ў групах:
– для дзяцей ад 6 да 10 гадоў (майстар – Надзея Цвяткова)
– для падлеткаў ад 11 да 18 гадоў (майстар – Канстанцін Воранаў)
Мы дапамагаем кожнаму дзіцяці праявіць сябе, раскрыць свой творчы патэнцыял, не баяцца выступаць на публіцы.
Афіцыйныя дакументы аб дзейнасці майстэрні:
– ПАЛАЖЭННЕ аб дзейнасці майстэрні;
– ДАГАВОР ДАЛУЧЭННЯ.
Набор на сезон 2025-2026 адбываецца з 5 па 28 верасня 2025 года. Каб падаць заяўку на ўдзел у майстэрні неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы ТУТ.
Далучайцеся да нашай творчай майстэрні!
Пытанні можна задаць па тэлефонах:
+375 44 534 27 22 (Надзея Цвяткова),
+375 29 698 15 96 (Канстанцін Воранаў).
Ідзе новы набор дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў у тэатральную майстэрню “Гуляем у тэатр”!
З нагоды Дня беларускага пісьменства ўдзельнікі творчай майстэрні “Гуляем у тэатр” зрабілі невялічкую відэаэкскурсію па месцах горада Мінска, якія звязаны са знакамітымі літаратурнымі дзеячамі Беларусі.
РТБД і ўдзельнікі творчай майстэрні “Гуляем у тэатр” падрыхтавалі да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь відэапраект, у якім яны паказваюць знакавыя і любімыя месцы роднага горада Мінска.
Да Міжнароднага дня аховы дзяцей РТБД і творчая майстэрня “Гуляем у тэатр” падрыхтавалі відэасачыненне на тэму “Як класна правесці лета?”.
Відэапраект “Ніколі не забудзем” – гэта прысвячэнне памяці і подзвігу людзей, якія прайшлі праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны.
У кожным з нас жыве мара, якая часам здаецца недасягальнай. Але што, калі яна можа стаць рэальнасцю ўжо сёння? У тэатры запаветныя мары спраўджваюцца,