
Анлайн-спектаклі РТБД — цяпер і на ticketpro.by!
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і білетны аператар Ticketpro запускаюць серыю паказаў анлайн-спектакляў. Спектакль-хіт “Шлюб з ветрам” ад рэжысёра Яўгена Карняга, пранізлівы “сон у дзвюх дзеях” “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” і народная трагедыя “Раскіданае гняздо” – знакавыя спектаклі РТБД можна убачыць не выходзячы з дому і ў любой кропцы свету.