УЛАДЗІСЛАЎ
ВІЛЕНЧЫЦ
Нарадзіўся 16 ліпеня 1995 года ў Мінску.
У 2021 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці ”акцёр драматычнага тэатра і кіно“ (курс М. М. Кірычэнкі, З. В. Белахвосцік, А. Ф. Гарцуева).
У РТБД працуе з 2021 года.
За ролю Гефтлінга ў спектаклі “Альпійская балада” Уладзіслаў Віленчыц атрымаў дыплом у намінацыі “Лепшая мужчынская роля другога плана” на VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь), лістапад 2022г.
“Адамавы жарты” (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр – Святлана Навуменка) – Саўка
“Альпійская балада” В. Быкава (пастаноўка Святланы Навуменка) – Гефтлінг
“Забалоцце” Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Заручыны” паводле твораў А. Валодзьскага і А. Чужыніна (пастаноўка Святланы Навуменка) – Уласенко
“Калека з вострава Інішман” М. МакДонаха (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Бобі
“Карней” па матывах твораў У.Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) – Гюнтэр
“Май хомлэнд” (праект Цэнтра беларускай драматургіі)
“Махляры” М. Гогаля (пастаноўка Сяргея Фядотава) – Швохнеў Пётр Пятровіч, Аляксей, карчомны слуга
”Мудрамер“ М. Матукоўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Міралюбаў
“Пачупкі” Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай (рэжысёр – Аляксандр Бародка) – Кузьма
“Шлюб з ветрам” К. Аверкавай і Я. Карняга (рэжысёр – Яўген Карняг)
”Гісторыя двух сабак“ Я. Конева (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Алег Пятровіч
“Залатое сэрцайка” (аўтар і рэжысёр – Святлана Навуменка) – Воўк
“Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Хлам
“Камень дурасці” К. Сцешыка (пастаноўка Дзмітрыя Зіміна) – Медперсанал
“Сірожа” Ю. Чарняўскай (рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў) – Фарцоўшчык